Беларусы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Праўкі аўтарства 80.94.174.135 (размовы) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства Maksim L.
Тэг: Адкат
др Няма прычыны для двух суб’ектыўна стылістычных момантаў адкатваць вялікую колькасць і іншых правак. “Волю” Ягайлы замяніў “загадам”, што натуральней за “распараджэння”, хаця воля гаспадара і ёсць загад, а не ўгаданае яго жаданне. Што тычыцца Рысінскага і іншага, якраз тэкст прыведзены ў натуральны, не перакручаны і не перагружаны канцылярызмамі сказ.
Радок 67:
Этнонім «беларусы» паходзіць ад тапоніма «[[Белая Русь]]», які пачаткова меў рэгіянальнае значэнне і ў праваслаўна-ўніяцкай традыцыі адносіўся да паўночнай і ўсходняй часткі сучаснай [[Беларусь|Беларусі]]<ref>''Белы, А.'' Хроніка «Белай Русі»: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2000. — С. 158—159.</ref>.
 
ПершыПершае выпадак ужыванняўжыванне «беларус» (''Leucorussus'') як саманазвы выхадца з сучаснай этнічнай тэрыторыі Беларусі вядомывядома з запісу [[Саламон Рысінскі]] адва ўніверсітэт ў 1586 годагодзе<ref>''Латышонак А.'' [http://www.belreform.org/latyszonak_rysin.php Навуковыя крыніцы самаакрэслення Саламона Рысінскага як беларуса] // Рэфармацыя і грамадства : XVI стагоддзе : Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі. — Мінск : Беларускі кнігазбор, 2005. — С. 126—131.</ref>, але такое ўжыванне не«беларус» былояк шырокага распаўсюджанняэтноніма тады якшырока не этнонімраспаўсюдзілася. Да канца XVIII ст. як саманазву ўжывалі азначэнні «русь», «рускія», «[[Русіны (гістарычны этнонім)|русіны]]» або «[[літвіны]]»<ref name="ReferenceB">''Этнаграфія беларусаў : гістарыяграфія, этнагенэз, этнічная гісторыя / В. К. Бандарчык, І. У. Чаквін, І. Г. Углік [і інш.]. — Мн.: Навука і тэхніка, 1985. — С. 150.</ref>.
 
[[Файл:Shljahtich Zavalnja.png|thumb|Тытульны ліст кнігі [[Ян Баршчэўскі|Яна Баршчэўскага]] «[[Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях]]», 1844—1846 гг.]]
Радок 87:
Яшчэ ў 1240—1260-ыя гг. (ці нават раней) у полацкіх уладаннях ужо існавалі дзве каталіцкія [[дыяцэзія|дыяцэзіі]], падначаленыя архібіскупскай кафедры ў [[Рыга|Рызе]]: Рускае біскупства ў [[Полацкае княства|Полацкім княстве]] і Селонскае — у залежнай ад Полацку [[Сэлія|Селонскай зямлі]]. У часы [[Міндоўг]]а часова ў 1251—1260 гг. існавала каталіцкае біскупства, якое ахполівала і землі Панямоння, што было першай хваляй прыходу каталіцтва ў землі ВКЛ<ref>''Ганчарук, І. Г.'' Рымска-каталіцкая царква на Беларусі // Рэлігія і царква на Беларусі : Энцыкл. давед. — Мінск : БелЭн, 2001. — С. 280; Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 224.</ref>. Аднак пасля (да [[1387]] г.) у ВКЛ не мелася тэрытарыяльнай арганізацыі рымска-каталіцкага касцёла, хоць вядома, што ў 1320-я гг. нямецкія [[дамініканцы]] і [[францысканцы]] мелі ў [[Вільнюс|Вільні]] і [[Навагрудак|Навагрудку]] па адным каталіцкім [[Манастыр|кляштары]]<ref>''Ганчарук, І. Г.'' Рымска-каталіцкая царква на Беларусі // Рэлігія і царква на Беларусі : Энцыкл. давед. — Мінск : БелЭн, 2001. — С. 280; Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 233.</ref> і не спынялі спроб місіянерскай дзейнасці<ref>Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 224—226.</ref>.
 
У 1387 годзе воляйзагадам вялікага князя літоўскага [[Ягайла|Ягайлы]] ў ВКЛ язычніцкае балцкае насельніцтва пачалі масава хрысціць па [[каталіцтва|каталіцкім абрадзе]], што лічыцца другой хваляй хрысціянізацыі балтаў у дзяржаве. Ягайлам пабудаваны каталіцкія касцёлы ў тым ліку каля Навагрудка, Мінска, Крэва, Абольцаў і іншых месцаў<ref>''Ганчарук, І. Г.'' Рымска-каталіцкая царква на Беларусі // Рэлігія і царква на Беларусі : Энцыкл. давед. — Мінск : БелЭн, 2001. — С. 280; Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 228—229.</ref>, што было пачаткам шырокага распаўсюджання каталіцызма ў розных землях ВКЛ. Вялікія князі літоўскія (напрыклад, [[Вітаўт]]) выдавалі дазволы ''«рускім»'', ''«русінам»'' (якія былі славянамоўныя і праваслаўнымі) пры жаданні хрысціцца ў [[каталіцтва]] і праводзілі палітыку рэлігійнай талерантнасці<ref>Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 229.</ref>. Прынцып надання пасад толькі католікам у [[Рада Вялікага Княства Літоўскага|гаспадарскай паны-радзе]] не выконваўся строга<ref>Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 383—384.</ref>. [[Феадал|Феадальнае саслоўе]] ([[баяры]]/[[шляхта]]) у ВКЛ складалася з прадстаўнікоў як католікаў, так і праваслаўных<ref>Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 370—372.</ref>. Абмежаванні міжканфесійных шлюбаў цалкам ніколі не вытрымліваліся ў практыцы паўсядзённага жыцця XV — пачатку XVI ст.<ref>Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 239.</ref> Манарх меў тытул не толькі «вялікага князя літоўскага», але і «вялікага князя рускага» і «князя жамойцкага».
 
У 1550—1580 гг. у [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] пракаціліся хвалі рэлігійнай [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]], а затым [[Контррэфармацыя|Контррэфармацыі]], якія закранулі, галоўным чынам, мясцовую [[шляхта|шляхту]]<ref>Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 506—508.</ref>. Самай папулярнай канфесіяй сярод шляхты-пратэстантаў (у тым ліку [[магнат]]аў, якія былі на чале руху) стаў [[кальвінізм]]<ref>Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 509.</ref>. Аднак у 1590—1600-я гг. пратэстанцкая і праваслаўная шляхта ВКЛ у сваёй большасці перайшла ў каталіцызм, і толькі меншая частка прытрымлівалася праваслаўя ці [[пратэстанцтва]]<ref>Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 519, 524—525.</ref>. У [[1596]] г. адбылася [[Берасцейская унія]], якая стварыла [[Уніяцкая царква на Беларусі|грэка-каталіцкую царкву (уніяцтва)]], да якой сталі належаць галоўным чынам славянамоўныя сяляне<ref>Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 538—540.</ref>. У [[1632]] г. польскі кароль і вялікі князь літоўскі (1632—1648) [[Уладзіслаў Ваза|Уладзіслаў]] для захавання рэлігійнага спакою і ўмацавання традыцыйнай талерантнасці ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], хоць і не атрымаў згоды [[Папа Рымскі|Апостальскай сталіцы (Рыма)]], пайшоў на афіцыйнае аднаўленне праваслаўнай іерархіі, скасаванай пасля заключэння [[Берасцейская унія|Берасцейскай уніі (1596)]], і стварыў праваслаўную [[Магілёўская і Мсціслаўская епархія|Магілёўскую епархію]]<ref>Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2004. — Т. 3 : Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII ст.). — С. 49, 154.</ref>. Аднак была захавана і [[Уніяцкая царква на Беларусі|грэка-каталіцкая царква (уніяцтва)]], да якой належала большая частка сялян. Пры розным статусе канфесій у краіне захоўваўся рэлігійны мір. Нярэдкімі былі міжканфесійныя шлюбы і ў сувязі з гэтым пераходы з адной канфесіі ў другую<ref>Канфесіі на Беларусі (к. XVIII—XX ст.). — Мінск, 1998. — С. 5.</ref>.
Радок 373:
File:Slucki aŭtobus.jpg|Двухпавярховыя [[аўтобус]]ы ў [[Слуцк|Слуцку]], пачатак XX стагоддзя.
</gallery>
Працэс заняпаду Расійскай Імперыі ў ходзе [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны (1914—1918)]] адкрыў мажлівасць для беларусаў атрымаць рэальныя формы палітычнай суб’ектнасці (аўтаномія, самастойная дзяржава ці федэрацыйны саюз з іншай дзяржавай). [[Лютаўская рэвалюцыя|Лютаўская рэвалюцыя (1917)]] скасавала падзел [[грамадства]] на [[саслоўе|саслоўі]] і ўраўняла грамадзян у правах (уключаючы [[жанчына|жанчын]]). 18 снежня 1917 г. быў уведзены [[грамадзянскі шлюб|грамадзянскі (свецкі) шлюб]]. Дзяржаўнасць [[Беларусь|Беларусі]] ў 1918—1920 гг. аб’яўлялася пяць разоў<ref>25 сакавіка 1918 г. была абвешчана [[БНР]], якая была «пераўстаноўлена» у 1920 г. У Смаленску 31 снежня 1918 г. была аб’яўлена Беларуская савецкая рэспубліка, якая 1 студзеня 1919 г. была аб’яўлена як [[БССР|ССРБ]]. У Вільні 27 лютага 1919 г. была аб’яўлена [[Літбел ССР|ССР ЛітБел]]. У Мінску 31 ліпеня 1920 г. была аб’яўлена [[БССР]]. Акрамя гэтага была спроба стварэння ў лістападзе 1918 г. [[Вялікае Княства Літоўска-Беларускае|Вялікага Княства Літоўска-Беларускага]]. А ў 1920 г. былі спробы стварэння дзяржавы (з тэрыторый [[Грамадзянская управа ўсходніх земяль|Грамадзянскай управы ўсходніх зямель]]), якая б была ў федэрацыі з [[Польшча|Польшчай]]й.</ref>. Канкурэнцыя ў 1917—1921 гг. розных беларускіх дзяржаўных праектаў і палітычных груповак (пры адсутнасці кампраміса і салідарнасці<ref>''Міхалюк, Д.'' Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці… С. 446.</ref>), памножаная на неспрыяльныя геапалітычныя абставіны, у выніку прывяла да падзелу ў 1921—1939 гг. [[Этнічная тэрыторыя беларусаў|этнічнай тэрыторыі беларусаў]] паміж [[Другая Рэч Паспалітая|Польшчай]] і [[СССР]] па [[Рыжскі мірны дагавор (1921)|Рыжскім мірным дагаворы (1921)]]<ref>''Міхалюк, Д.'' Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці… С. 448.</ref>, што не спрыяла далейшай культурнай гамагенізацыі і выразна ўсведамлялася беларусамі як рассечанасць народа<ref>''Шыбека, З.'' Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002). — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — С. 297.</ref>.
 
Тым не менш, у [[1920]] г. беларусы атрымалі сваю палітычную суб’ектнасць у форме [[БССР]] (1920—1991) як складовай часткі [[СССР]]. Нягледзячы на ўстанаўленне ў СССР аўтарытарнага аднапартыйнага рэжыму і пачатак [[сацыялізм|сацыялістычных пераўтварэнняў]], у 1920-ыя гг. [[БССР]] захавала пэўную самастойнасць у развіцці нацыянальнай культуры, адукацыі, навукі і эканомікі<ref>''Чаквін, І. У.'' Беларусы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Мінск : БелЭн, 1993. — Т. 1. — С. 475—476.</ref>. Умовы для развіцця ўласнай культуры і дзяржаўны статус [[Беларуская мова|беларускай мовы]] ў БССР прывялі да таго, што менавіта БССР са сталіцай у [[Мінск]]у (у адрозненне ад [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] ў складзе Польшчы) пачала ўспрымацца беларусамі як дом для беларусаў<ref>''Шыбека, З.'' Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002). — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — С. 257.</ref>.