Жамойцкае староства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стыль
бывший адм. центр цивунии Шаўдаў -- это не г. Šeduva, а совсем другое место (нын. дер. Šiauduva Шилальского р.). //Gugis62
Радок 59:
Жамойцкае староства трывала створана пасля 1 лютага 1411 года, калі паводле [[Першы Торунскі мір|Торуньскага міру]] ўся [[Жамойць]] пераходзіла ад [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]] ў пажыццёвае ўладанне польскага караля [[Ягайла|Ягайлы]] і вялікага князя літоўскага [[Вітаўт Кейстутавіч|Вітаўта]]. Ахоплівала тэрыторыі [[ВКЛ]] на захад ад ракі [[Нявежыс|Нявежы]]. Імаверна, старосты ў Жамойць прызначаліся вялікімі князямі літоўскімі і раней, калі ў барацьбе з крыжакамі землі Жамойці часова траплялі пад уладу ВКЛ, але пра рэгулярнае прызначэнне старостаў пэўна вядома толькі з часоў вялікага князя Вітаўта. У часы ж Вітаўта да Жамойці далучаны запусцелыя [[Куршы|куршскія землі]] — [[Мегава]] (з [[Паланга]]й) і [[Цэкліс]], а таксама воласць [[Панемунь]] за Нёманам, а пасля 1411 года пачалося інтэнсіўнае засяленне запусцелых памежных валасцей<ref>''Насевіч, В. Л.'' [http://vln.by/node/29 Жамойць]</ref>.
 
У 1412 годзе на ўрад [[Старосты жамойцкія|жамойцкага старосты]] прызначаны блізкі баярын Вітаўта — [[Кезгайла Валімонтавіч]], Жамойць тым часам падзялася на воласці (цівунствы): [[Айрагола]], [[Бержаны]], [[Біржыняны]], [[Вейшвяны]], [[Відукле]], [[Вількія]], [[Вялёна]], [[Вялікія Дырваны]], [[Гондынге]], [[Жараны]], [[Каркляны]], [[Каршова]], [[Кельме]], Крожы, [[Малыя Дырваны]], [[Медынгяны]], [[Павандэны]], [[Паланга]], [[Патумшы]], [[Паюры]], [[Плоцеле]], [[Расіены]], [[Рэтаў]], [[Цельшы]], [[Тандзягола]], [[Ужвенты]], [[Цверы]], [[Шаўдаў]], [[Шаўле]], [[Ясвойна]]. Плошча Жамойцкага староства складала каля 19 тыс. км². Такі валасны падзел і знешнія межы заставаліся пазней амаль нязменнымі, толькі некаторыя воласці (цівунствы) аб’ядноўваліся ў большыя адзінкі<ref>''Насевіч, В. Л.'' [http://vln.by/node/29 Жамойць]</ref>. Галоўнай задачай першых старостаў было распаўсюджанне [[каталіцызм]]а сярод мясцовага, амаль цалкам [[язычніцтва|язычніцкага]] насельніцтва. Звычайна староствы ў ВКЛ адміністрацыйна былі на ўзроўні валасцей і ўваходзілі ў склад павету, аднак Жамойцкае староства мела статус [[ваяводства]]<ref>''Дзярновіч, А.'' [http://belarus.kulichki.net/index.php?option=com_content&task=view&id=1797&Itemid=70 Жамойць і Літва]</ref>, то бок староствам было толькі па назве. У акце ад 1417 года пра заснаванне [[Жамойцкае біскупства|Медніцкага (Жамойцкага біскупства)]] вялікі князь Вітаўт ужываў тытул «вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі»<ref>''Краўцэвіч, А. К.'' Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага… С. 114.</ref>.
 
Сутычкі і спрэчкі за Жамойць працягваліся да заключэння 17 жніўня 1422 года [[Мельнскі мір|Мельнскага міра]], падпісанага з крыжакамі, паводле якога Жамойць назаўсёды пераходзіла ў спадчыннае ўладанне Ягайлы і Вітаўта і ніколі ўжо не трапляла пад уладу крыжакоў<ref>Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния… С. 15.</ref>.