Алеуцкія астравы: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Алеуцкія астравы на карце '''Алеуцкія астравы''' — архіпелаг на поўначы [[...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:30, 2 лютага 2012

Алеуцкія астравыархіпелаг на поўначы Ціхага акіяна (ЗША, штат Аляска).

Алеуцкія астравы на карце

Дугападобны ланцуг са 110 астравоў і мноства скал (даўжыня 1740 км) паміж паўастравамі Аляска і Камчатка. Плошча 37,8 тыс. км². Утвараюць 4 групы астравоў: Лісіныя, Андрыянаўскія, Пацучыныя, Блізкія.

Прырода

Большасць астравоў вулканічнага паходжання, вяршыні ўкрыты снягамі. Дзеючых вулканаў 25; самы высокі вулкан Шышалдзіна (2860 м) на в-ве Унімак. Клімат марскі субарктычны, вільготны. Зіма цёплая, са снегападамі і частымі адлігамі. Лета халаднаватае, з туманамі. Сярэдняя тэмпература самага халоднага месяца (лютага) -1,4°С, самага цёплага (жніўня) 11,9°С. Ападкаў 1500 мм за год. Частыя штормы. Глебы субпалярныя, дзярнова-тарфяністыя і гарнатундравыя. Расліннасць: субарктычныя лугі, горныя тундры. Жывёльны свет: лісіца, марская выдра і сівуч (амаль знішчаны); на скалах птушыныя кірмашы, у прыбярэжных водах морж, цюлень і інш.

Гісторыя

Адкрыты Ў XVIII ст. рускай экспедыцыяй В. Берынга і А. Чырыкава. Да 1867 належалі Расіі, прададзены разам з Аляскай ЗША.

Насельніцтва і гаспадарка

Насельніцтва — амерыканцы, алеуты. Галоўны населены пункт — Адак (на аднайменным востраве).

Вядзецца рыбалоўства, пушны промысел, зверагадоўля (блакітны пясец).

Ваенна-марская база ЗША Датч-Харбар (на в-ве Уналашка).

Літаратура

  • Жмойдзяк Р. Алеуцкія астравы // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.

У Сеціве