Вітус Берынг
Вітус Іёнасен Берынг (дацк.: Vitus Jonassen Bering; таксама. Іван Іванавіч Берынгаў; 12 жніўня 1681, Хорсенс, Данія — 19 снежня 1741, Востраў Берынга, Расія) — мараплавец, афіцэр рускага флоту, капітан-камандор. Па паходжанні датчанін.
Вітус Берынг | |
---|---|
дацк.: Vitus Jonassen Bering | |
Імя пры нараджэнні | дацк.: Vitus Jonassen Bering |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, гідрограф, ваенна-марскі афіцэр, мараплавец |
Дата нараджэння | 5 жніўня 1681[1] ці 1681[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 (19) снежня 1741[5][6][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ганна Берынг[d] |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1725—1730 і 1733—1741 гг. кіраваў Першай і Другой Камчацкай экспедыцыямі. Прайшоў па пралівах паміж Чукоткай і Аляскай (пасля Берынгаў праліў), дасягнуў Паўночнай Амерыкі і адкрыў шэраг астравоў Алеуцкай грады.
Імем Берынга названы востраў, праліў і мора на поўначы Ціхага акіяна, а таксама Камандорскія астравы. У археалогіі паўночна-ўсходнюю частку Сібіры, Чукотку і Аляску (якія, як цяпер лічыцца, злучаліся раней палоскай сушы) часта называюць агульным тэрмінам Берынгія.
Біяграфія
правіцьВітус Берынг нарадзіўся ў 1681 годзе ў дацкім горадзе Хорсенс, скончыў кадэцкі корпус у Амстэрдаме ў 1703 годзе, у тым жа годзе паступіў на рускую службу ў чыне падпаручніка, пасля падарожжа ў Ост-Індыю, і служыў на расійскім Балтыйскім флоце ў час Вялікай Паўночнай вайны.
У 1707 годзе назначаны ў паручнікі. У 1710 годзе пераведзены на Азоўскі флот, назначаны ў капітан-лейтэнанты, камандаваў шнявай «Мункер».
У 1710—1712 гг. служыў на расійскім Азоўскім флоце і ўдзельнічаў у вайне з Турцыяй.
У 1712 г. пераведзены на Балтыйскі флот, у 1715 г. назначаны ў капітаны 4 рангу.
У 1713 г. у Выбаргу ажаніўся з Ганнай Крысцінай, дачкой аднаго з мясцовых бюргераў.
У апошні раз Берынг пабываў на радзіме ў 1715 годзе і больш туды не вяртаўся.
У 1716 г. камандаваў караблём «Перл». У 1717 годзе назначаны ў капітаны 3 рангу. У 1719 годзе камандаваў караблём «Селафаіл». У 1720 г. узведзены ў капітаны 2 рангу, камандаваў караблём «Мальбург», затым — караблём «Лясное». У 1724 годзе звольнены па просьбе са службы, а затым ізноў прыняты на службу камандзірам «Селафаіла» у чыне капітана 1 рангу.
Зноскі
- ↑ Den Store Danske Encyklopædi — 1994.
- ↑ Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ↑ Nordisk familjebok — 1876.
- ↑ http://gcaptain.com/maritime-monday-may-twenty-twentythirteen-iceicebaby/
- ↑ А. Крубер Беринг, Витус // Барыкова — Бессалько — 1927. — Т. 5.
- ↑ а б Salmonsens Konversationsleksikon
- ↑ Dansk Biografisk Lexikon