Лукаш Калюга: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: (27 верасня 1909, → ({{ДН|27|9|1909}},, {{вызн2|1=Канстанцін Пятровіч ВАШЫНА}} → '''Канстанцін Пятровіч ВАШЫНА''' (2), {{в using AWB (7794)
Радок 1:
{{вызнч|1='''Лукаш КАЛЮГА}}'''<ref>Псеўданім, верагодна, узяты ад назвы аднайменнай вёскі, што некалі існавала ва Уздзенскім р-не Мінскай вобл.</ref>, сапр.: {{вызн2|1='''Канстанцін Пятровіч ВАШЫНА}}''' ([[{{ДН|27 верасня]] [[|9|1909]]}}, в. Скварцы Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — [[5 кастрычніка]] 1937, Чэлябінская вобл., [[НКУС]]; Псеўданімы: ''Кастусь Палявецкі'';) — беларускі празаік, [[перакладчык]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Яшчэ ў школе захапляўся вельмі пашыранай у 1920-я г. краязнаўчай працай, запісваў народныя песні і іншыя фальклорныя творы сваёй мясцовасці, асабліва — словы і звароты народнае мовы. Сабраныя матэрыялы адсылаў у Мінск у Інбелкульт, дзе яны атрымалі высокую ацэнку, як лепшыя з прысланых. У 1925 скончыў сямігодку. У 1926 паступіў у Магілёўскі педтэхнікум, але вучыцца не стаў, вярнуўся дадому. З 1928 — студэнт [[Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум|МБПТ]]. Адначасова з вучобай рэдагаваў і перакладаў розныя тэксты для Белдзяржвыдавецтва, шмат пісаў. З мая 1929 — член літаратурнага аб'яднання «[[літаб'яднанне Узвышша|Узвышша]]». У 1931 выключаны з тэхнікума як «''узвышанскі лазутчык і пачынаючы нацдэм''». Са студз. і да сярэдзіны 1932 працаваў сакратаром часопіса «Книга массам», які выдаваўся пры Белдзяржвыдавецтве, потым стыль-рэдактарам у навукова-даследчым Інстытуце прамысловасці ВСНГ (да канца 1932), на Беларускім радыё. Арыштаваны ДПУ БССР 24.2.1933 у Мінску па адрасе: вул. Берасцянская, д. 4, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 4.11.1933 як «''член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі''» да 5 гадоў ППК (заменена ссылкай на 5 гадоў). Этапаваны на Урал, адбываў ссылку ў Ірбіце (цяпер Краснаярскі край). Зноў арыштаваны 6.11.1935, паўторна асуджаны 22.2.1936 да 5 гадоў пазбаўлення волі. Расстраляны паводле прысуда Чэлябінскага суда. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956. Асабовая справа В. № 14618-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве [[КДБ Беларусі]].
 
Дэбютаваў апавяданнем «Вясна», якое [[К. Чорны]] ў чэрв. 1927 змясціў у часопісе «[[Чырвоны сейбіт]]» (творы Л. Калюгі, надрукаваныя пад псеўданімам {{вызн2|1='''Кастуся Палявецкага}}''', не знойдзены). У 1928 часопіс «Узвышша» змясціў аповесць «Ні госць, ні гаспадар», пасля якой пачынаючага пісьменніка прыкмеціў [[М. Гарэцкі]]. У 1929 часопіс «Узвышша» надрукаваў шэраг апавяданняў Л. Калюгі. У часопісе «Полымя» за 1931 надрукавана першая частка аповесці «Нядоля Заблоцкіх» — «Прыгоды і летуценні». У ссылцы працягваў пісаць; частка рукапісаў той пары захавалася (у іх ліку незавершаны раман «Пустадомкі», апубл. 1990; аповесці «Дзе косці мелюць», «Зоры Вам Вядомага горада», «Утрапенне», апубл. 1989). У 1974 выйшаў зборнік апавяданняў і аповесцей «Ні госць, ні гаспадар». Падборку апавяданняў змясціў часопіс «Полымя» ў 1988.
 
Пераклаў аповесць П. Панча «Блакітныя эшалоны» (з К. Чорным, 1930), раман Ю. Алешы «Зайздрасць» (1931), раман Я. Гашака «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» (ч. 4, 1932).