Ліцвіны Севершчыны: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат выдаліў: et:Litviinid (strongly connected to be:Літвіны), ru:Северские литвины (deleted), uk:Литвини (strongly connected to be:Літвіны) змяніў: be-x-old
др clean up using AWB (7794)
Радок 1:
{{вызнч|1='''Літві́ны Се́вершчыны}}''' — назва беларускамоўнага насельніцтва паўднёва-заходніх паветаў былой [[Чарнігаўская губерня|Чарнігаўскай губерні]] — [[Гараднянскі павет|Гараднянскага]], [[Мглінскі павет|Мглінскага]], [[Навазыбкаўскі павет|Навазыбкаўскага]], [[Старадубскі павет|Старадубскага]], [[Суражскі павет|Суражскага]] і некаторых іншых.
 
У [[9 ст.|9]] – [[12 ст.|12]] ст. гэты рэгіён быў сумежжам плямён [[севяране|севяран]], [[радзімічы|радзімічаў]] і [[вяцічы|вяцічаў]], насіў назву [[Севершчына]] і першапачаткова ўваходзіў у склад [[Чарнігава-Северскае княства|Чарнігава-Северскага княства]]. У сяр. [[14 ст.]] Севершчына далучана вялікім князем [[Альгерд|Альгердам]] да [[ВКЛ]]. Канчаткова перайшла да [[Маскоўскай дзяржавы|Расійскай дзяржавы]] па [[Андросаўскі дагавор, 1667|Андросаўскаму дагавору]] ([[1667]]).
Радок 7:
У [[19 ст.]] працы прысвечаныя беларусам-літвінам выдалі [[Г. Есімантоўскі]] і [[С. Максімаў]], на пачатку [[20 ст.]] — [[А. Рубец]]. Адным з галоўных даследчыкаў літвінаў з'яўляецца [[Марыя Мікалаеўна Косіч|Марыя Косіч]]. У [[1901]] годзе ў часопісе "Живая старина" друкуецца яе манаграфія "Литвины-белорусы Черниговской губернии, их быт и песни", якая ў [[1902]] годзе выйшла асобным выданнем. У савецкі час беларусаў-літвінаў вывучалі прафесар [[П. Растаргуеў]] і вядомы беларускі этнограф [[Аляксандр Сержпутоўскі]].
 
Самі сябе літвіны называлі "рускімі" і "казакамі". Літвіны ўсведамлялі сваё адрозненне ад вялікарускага насельніцтва ("маскалі", "кацапы" — у іхняй мове). Этнонім "[[беларусы]]" літвінамі не ўжываўся, бо на Чарнігаўшчыне ў канцы 19 – пачатку 20 ст. не было элітарнага беларускага нацыянальнага руху. Літвіны адрозніваліся ад суседняга вялікарускага і украінскагаўкраінскага насельніцтва этнічнымі рысамі адзення (белыя даматканыя світкі, жаночы галаўны ўбор [[намітка]], мужчынскі — [[магерка]]), абрадамі і мовай (вельмі блізкая да гаворак Усходняй Гомельшчыны). Моўныя асаблівасці ў сельскай мясцовасці, з-за замкнёнасці сельскага жыцця ў мінулым і аддаленасці ад вялікіх адміністратыўна-палітычных і прамысловых цэнтраў у новы час, захоўваюцца па сённяшні дзень.
 
Тэрыторыя былой Чарнігаўскай губерні пасля [[Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя|рэвалюцыі]] была падзелена паміж [[РСФСР]] і [[УССР]] і былыя літвіны ўсведамляюць сябе зараз адпаведна [[рускія|рускімі]] і [[украінцы|ўкраінцамі]]. Толькі невялікая частка літвінаў Чарнігаўшчыны (жыхары вёскі Казацкія Балсуны былога Суражскага павету і некаторых іншых, што ўвайшлі ў склад [[БССР]]) была далучана да працэсаў кансалідацыі беларускай нацыі.