Прымаж Трубар: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Прымаж Трубар''' (славен. Primož Trubar; 9 чэрвеня 1508 - 28 чэрвеня 1586) — [[Славенія|славенс...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:41, 29 мая 2012

Прымаж Трубар (славен. Primož Trubar; 9 чэрвеня 1508 - 28 чэрвеня 1586) — славенскі першадрукар і рэфарматар.

Біяграфія

Прымаж Трубар нарадзіўся 9 чэрвеня 1508. З ранняга ўзросту ён пачаў наведваць царкву. Неўзабаве, калі ён пасталеў, зрабіўся святаром. У той час у Славенію пачалі паступова пранікаць пратэстанцкія ідэі. З 1530 Прымаж Трубар таксама пачаў прапаведаваць новыя хрысціянскія ідэі пратэстантызму. Для больш хуткага данясення новых ідэй да простага народа, набажэнствы праводзіліся на славенскай мове.

У 1547 годзе за распаўсюд пратэстанцкіх ідэй Трубар быў высланы з краіны. Таму яму прыйшлося пераехаць у Германію. На новым месцы Прымаж Трубар выдаў першыя друкаваныя славенскія кнігі «Абэцэдарый» («Буквар») у 1550 і «Малы катэхізіс» ў 1551 годзе. Таксама ён зрабіў 25 перакладаў розных кніг на славенскую мову (у прыватнасці поўны пераклад Новага Запавету).

Вынікі дзейнасці

  • Славенская пратэстанцкая літаратура пачалася менавіта з Прымажа Трубара і скончылася неўзабаве пасля яго смерці. Яго паслядоўнікамі галоўным чынам былі яго вучні: Ю.Далмацін, А.Бахорыч, С.Крэль.
  • Прымаж Трубар з'яўляецца адным з заснавальнікаў славенскай культуры, які захаваў і развіў славенскую мову; ў сувязі з гэтым фактам 28 лістапада 2007 г. Урад Славеніі вырашыў абвясціць 2008 год Годам Прымажа Трубара. 500-я гадавіна нараджэння Трубара таксама ўвайшла ў спіс знамянальных дат ЮНЕСКА.