Іпацій Пацей: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др clean up using AWB (7893)
Радок 7:
Па вяртанні на радзіму служыў да 1572 пры двары [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта II Аўгуста]]. 3 1566 брэсцкі пісар земскі, у 1569 дэпутат сейма, у 1588 брэсцкі кашталян і сенатар Рэчы Паспалітай. У 33-гадовым веку пакінуў кальвінскае веравызнанне і вярнуўся ў праваслаўе. Вядома таксама, што ў 1580 ён займаў пасаду берасцейскага суддзі, а ў 1589 атрымаў прывілей на Берасцейскае кашталянства, а разам з ім і месца ў Сенаце — верхняй палаце Вальнага Сойму. Каля 1590 выступіў ініцыятарам стварэння Берасцейскага брацтва, пры якім адчыняецца школка і шпіталь.
 
Пасля смерці жонкі (1592) прыняў манаства пад імем Іпацій (красавік 1593). 3 мая 1593 епіскап уладзімірскі (г. [[Уладзімір-Валынскі]]). У 1593 ўключаецца ў распрацоўку прынцыпаў яднання Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла. Пасля папярэдніх узгадненняў і ўдакладненняў, аб чым вядома з нерапіскі тых часоў, I. Пацей дамогся, каб праваслаўны сабор 1594, які праходзіў у Брэсце, большасцю галасоў прыняў Саборную грамату (2 снежня 1594), у якой былі вызначаны асноўныя мэты аб'яднання. І. Пацей, маючы на мэце прыцягнуць да справы [[царкоўная унія|царкоўнай уніі]] як мага больш прыхільнікаў, піша і выдае твор «Унія, або Выклад галоўных артыкулаў лучнасці грэкаў з Касцёлам Рымскім» (Вільня, 1595). Восенню 1595 разам з К. Тэрлецкім і вялікай дэлегацыяй у складзе свецкіх і духоўных асобаўасоб, едзе да Папы Рымскага. 23 снежня 1595 у святочнай атмасферы дэлегацыю прымае Клімент VIII. I. Пацей і К. Тэрлецкі, выконваючы даручэнне сабора, прысягнулі Папу Рымскаму, за сябе і за іншых, на вечнае злучэнне Царквы і Касцёла пад уладай рымскага прастола. Улетку 1596 I. Пацей завяршыў падрыхтоўку да міжцаркоўнага пагаднення. На Берасцейскім саборы, што праходзіў 6 — 8 кастрычніка 1596, адбылося падпісанне пагаднення — [[Брэсцкая унія]]. 3 1599 уніяцкі Мітрапаліт Кіеўскі і Усяе Русі.
 
I. Пацей у якасці епіскапа, а з 1600 і ўніяцкагауніяцкага мітрапаліта быў надзелены значнымі ўладнымі паўнамоцтвамі. Аднак у змаганні з ідэйнымі апанетамі аддаваў перавагу пісьмоваму слову. У 1597 ён піша «Справядлівае апісанне Берасцейскага сабора» (Вільня, 1597), якое з'яўлялася разгорнутым адказам на «Апокрысіс» К. Філалета. На старонках твора I. Пацей аргументаваў, што падпісанне Уніі не супярэчыла царкоўнаму праву і свецкім законам ВКЛ і адбывалася належным чынам, а сабор праводзіўся ў адпаведнасці з даўнімі традыцыямі. У 1598 з'явілася вострае публіцыстычнае пасланне I. Пацея да князя [[Канстанцін Астрожскі|К. Астрожскага]]. Палемічны талент I. Пацея выявіўся падчас літаратурных дыскусій з Клірыкам Астрожскім у 1598—99 г. Вядомасць атрымалі канцэптуальныя працы «Гармонія, або Згода веры, сакраментаў і цырымоній святой Усходняй Царквы з Касцёлам Рымскім» (Вільня, 1608) і «Адказ на ліст Мялеція, александрыйскага патрыярха» (1600). У іх пісьменнік на новым тэарэтычным узроўні паказаў, што Усходняя царква «з усімі яе цырымоніямі» вельмі блізкая да Касцёла. На пачатку XVII ст. I. Пацей шмат выступаў з пропаведзямі і казаннямі. Як правіла, прамаўляў на беларускай мове.
 
Шмат увагі I. Пацей аддае адукацыі і асвеце. Развівае заснаваную ў 1597 Берасцейскую школу, куды запрасіў доктара багаслоўя Пятра Аркудзія, грэка паводле паходжання. Засноўвае калегіум пры Віленскім Свята-Троіцкім манастыры, рэктарам якога прызначыў Пятра Федаровіча-Сумерэтніковіча. Штогод са сваіх сродкаў выдзяляў значныя сумы для школ ва Уладзіміры.
Радок 20:
Для мастацкага метаду I. Пацея характэрна сінкрэтычнае спалучэнне антычных, заходнераманскіх і грэка-візантыйскіх мастацка-эстэтычных традыцый, з глыбіннай арыентацыяй на традыцыйную беларускую культуру, перадусім, гутарковую народную мову з яе лексіка-фразеалагічным багаццем і асаблівым марфалагічна-сінтаксічным каларытам.<ref>І. Саверчанка (2010)</ref>
 
Творы I. Пацея ідэйна і тэматычна шматпланавыя. У іх дамінуе царкоўна-рэлігійная і маральна-філасофская праблематыка —тэалагічныя і хрысталагічныя матывы (непадзельнасць Святой Тройцы, выпраменьванне Святога Духа, богачалавечая прырода Хрыста), хрысціянская антрапалогія (сэнс чалавечага жыцця, шлях да Бога, маральны імператыў і аналіз чалавечых учынкаў у святле антынамічных катэгорый: «шчырасць — хлуслівасць», «пакорлівасць — пыхлівасць», «вернасць — адступніцтва»), сатэрыялогія (Чысцец і Мытарства, Пекла і Нябеснае Царства), эклесіялогія (сапраўдная вера і ерасі уў царкве), дэманалогія (вядзьмарства, паганскія багі, панаванне Антыхрыста). Шырока асвятляюцца тэмы Суднага дня, царкоўных цырымоній (абедня, вячэрня, павячэрніца, паўночніца, ютрань, славаслоўе, першая гадзіна, трэцяя гадзіна, шостая гадзіна, дзевятая гадзіна), Тайнаў Хрыстовых (Хрышчэнне, Мірапамазанне, Еўхарысція, або Цела і Кроў Хрыстовы, Пакаянне, Чыны святарства, Алеяпамазанне, Жаніцьба), пастоў, абразоў і выяў Бога, святых мошчаў, каляндарнай рэформы.
 
У публіцыстыцы І. Пацея ўздымаецца найвастрэйшая для яго часу праблема ўзаемадачыненняў паміж свецкай і духоўнай уладамі. Пісьменнік у рэзкай форме выказаўся супраць намераў свецкіх паноў, магнатаў непадзельна кіраваць святарамі. Дыктат над духоўнымі асобамі недапушчальны, меркаваў I. Пацей, бо гэта знявага царквы, невыкананне Божай навукі, здзек з запаветаў Хрыста. Сутнасць яго дактрыны ў тым, каб духоўныя справы цалкам залежалі ад волі святароў, вырашаліся выключна духоўнымі асобамі, а свецкія людзі ішлі за імі без ваганняў, «бо лепш ведае пастыр, што авечкам карысней».
Радок 38:
 
{{Пісьменнікі і паэты Беларусі}}
 
 
{{DEFAULTSORT:Пацей І}}