Оскар Мілаш: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
{{пераклад|be-x-old|{{subst:Оскар Мілаш}}}}
(Няма розніцы)

Версія ад 14:47, 29 чэрвеня 2012

О́скар Мі́лаш гербу Любіч (фр.: Oscar Venceslas de Lubicz Milosz, літ.: Oskaras Milašius; 28 мая 1877, мястэчка Чарэя, цяпер вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці2 сакавіка 1939, Фантэнбло, Францыя) — французскі паэт, паходзіў з беларускіх яўрэяў; дзядзька і настаўнік лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1980) Чэслава Мілаша.

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Чарэя ў сям’і Уладзіслава дэ Любіч Мілаша, былога афіцэра расійскай арміі, і Марыі Разаліі Разенталь (паходзіла з варшаўскіх яўрэяў).

З 1889 жыў у Парыжы, навучаўся ў ліцэі Жансон-дэ-Саі, пасля вывучаў асірыйскую мову і іўрыт у Школе ўсходніх моў.

У 1904, пасля смерці бацькі, вярнуўся ў Чарэю, дзе мусова заняўся вялікай гаспадаркай[1].


Пасля Першай сусветнай вайны ў публічных выступах прапагандаваў ідэю стварэння незалежнай літоўскай дзяржавы. У 1925 быў першым прадстаўніком Літвы ва Францыі, у 19251938 — дарадцам пасольства Літвы ў Парыжы. У 1931 атрымаў французскае грамадзянства.

Творчасць

Дэбютаваў «Паэмай упадку» («Le Poéme des Décadences») ў 1899. Акрамя вершаваных твораў, пакінуў драматычныя сачыненні («Мігель Маньяра», «Мефібасет», «Саул з Тарса»), містычныя трактаты-паэмы «Ars Magna» (1924) і «Les Arcanes» (1927), раман «L’Amoureuse Initiation» (1910), выдаў зборнік літоўскіх песняў і казак ва ўласным перакладзе на французскую мову.

Свае творы падпісваў Oscar Vladislas de Lubicz Milosz, O. V. de L. Milosz.

Творы

  • Le Poème des Décadences, 1899
  • Les Sept Solitudes, 1906
  • L’Amoureuse Initiation, roman1910
  • Les Éléments, 1911
  • Chefs d’œuvre lyriques du Nord, traductions, 1912
  • Miguel Mañara. Mystère en six tableaux. 1913
  • Mephiboseth, théâtre, 1914
  • Saul de Tarse, théâtre, 1914 (non publié)
  • Symphonies, Nihumim, 1915
  • Épître à Storge, 1917
  • Adramandoni, 1918
  • La Confession de Lemuel, 1922
  • Ars Magna, 1924
  • Les Arcanes, 1927
  • Les origines ibériques du peuple Juif, 1932
  • Les origines de la nation lituanienne, 1936
  • Psaume de l’Étoile du matin, 1936
  • La Clef de l’Apocalypse, 1938

Поўны збор твораў Оскара Мілаша выдадзены ў 13 тамах у парыжскім выдавецтве Silvaire/du Rocher. Усе паэмы Мілаша абагульненыя ў 2 тамах «Паэзія» (Poésies).

Узнагароды

Узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёна (1931).

Крыніцы і заўвагі

Зноскі

  1. Сяргей Харэўскі. Чарэя Мілаша // «Новы час» : газета. — 20 кастрычніка 2010.

Вонкавыя спасылкі