Кішкі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 2:
'''Кішкі''' — [[ВКЛ|вялікалітоўскі]] магнацкі род гербу «Дуброва». Роднасныя польскай і літоўскай галіне Цеханавецкіх. Найбольшай магутнасці дасягнулі ў [[16 ст.]], у сярэдзіне [[17 ст.]] род згас.
 
Паходзілі з Падляшскай шляхты. Пратапласта роду — браты Пашка і Юшка Струмілы, трымалі родавы маёнтак Цеханавец на захадзе Падляшша каля Мазавецкай мяжы. Пашка і Юшка служылі Вітаўту і Уладзіславу Ягайле. Большасць нашчадкаў Пашкі карысталася прозвішчам Цеханавецкія. Празванне Кішкамі пайшло толькі ад аднаго з унукаў Пашкі Струмілы — Станіслава Кішкі.{{sfn|Насевіч|1993|}}
 
Станіслаў Кішка праз два шлюбы набыў значныя ўладанні ў ВКЛ. Унукі Станіслава Кішкі, таксама праз шлюбы яшчэ больш павялічылі свае ўладанні. На Попіс 1567 году з Кішкавых маёнткаў выстаўлена 807 «коней», больш ставілі толькі Радзівілы. Аднак, пры вялізных багаццях, Кішкі ні разу не былі ні ваяводамі віленскімі, ні канцлерамі. Частка праўнукаў Станіслава Кішка — нашчадкі яго ўнука Станіслава Пятровіча, мела тытул графаў на Іўі і Лоску, баронаў на Цеханаўцы. У сярэдзіне 17 ст. род згас, маёнткі перайшлі праз сваяцтва шэрагу родаў.{{sfn|Насевіч|1993|}}
 
Кішкі здаўна католікамі, у часы Рэфармацыі, разам з большасцю магнатаў сталі пратэстантамі. Іўе было цэнтрам радыкальнай пратэстанцкай плыні — арыянства. У пачатку 17 ст. Кішкі вярнуліся да каталіцтва.{{sfn|Насевіч|1993|}}
 
== Вядомыя прадстаўнікі ==
Радок 27:
## [[Мікалай Кішка|Мікалай]]
## [[Ян Цеханавецкі]], пачынальнік роду [[Цеханавецкія|Цеханавецкіх]]
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==