Ленін (Жыткавіцкі раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up using AWB (7893)
др →‎Гісторыя: вікіфікацыя
Радок 72:
Заснавальнік мястэчка, князь [[Слуцк]]і, удзельнік [[Лівонская вайна|Лівонскае вайны]] [[Юрый Алелькавіч]] пры атрыманні прывілея на разбудову мястэчка верагодна ўжо меў у спадчыне гэтыя землі са згаданым тапонімам. Ягоны бацька, таксама Юрый Алелькавіч, князь Слуцкі, удзельнік [[Аршанская бітва|Аршанскай бітвы]] [[1514]] года, быў жанаты з Аленай, народжанай [[Радзівіл]]. Магчыма менавіта для яе стары пан Алелькавіч зрабіў той легендарны падарунак — сядзібу з імём каханай князёўны Алены.
 
У спісах населеных пунктаў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], якія складаліся Геаграфічным таварыствам пры Акадэміі навук, у Еўрапейскай частцы краіны лічыцца толькі адно пасяленне ў форме «Ленін» — мястэчка ў глыбіні [[Беларускае Палессе|Беларускага Палесся]]. Згодна з гістарычнымі даведкамі 5-га тома «Геаграфічнага слоўніка», выдадзенага ў Польшчы ў [[1884]], «Ленін — мястэчка з абшчынным кіраваннем. З першай чвэрці [[19 стагоддзе|XIX ст.]] стала ўласнасцю князёў [[ВітгенштэйныРод Вітгенштэйнаў|Вітгенштэйнаў]]. Мястэчка мае 75 пасёлкаў-двароў, мост на Случы. Абшчына складаецца з 13 вясковых старастваў, 40 вёсак і налічвае 1729 сялян мужчынскага полу…»
 
У адпаведнасці з [[Рыжскі мірны дагавор|Рыжскім дагаворам]] паміж [[СССР]] і [[Польшча]]й [[1921]] году Ленін да [[17 верасня]] [[1939]] года знаходзіўся пад уладай белага арла. Палякі мала надавалі яму ўвагі, таму што Ленін быў на самым края крэсаў, неаднаразова спрабавалі перайменаваць яго. Ленін быў цэнтрам Ленінскай гміны — ніжэйшай адміністрацыйнай адзінкі — [[Палескае ваяводства|Палескага ваяводства]]. У савецкі час хоць і існаваў з [[1940]] да [[1961]] год [[Ленінскі раён, Пінская вобласць|Ленінскі раён]], адміністрацыйным цэнтрам яго былі [[Мікашэвічы]]. Дашчэнту зруйнаваны, спалены нямецка-фашысцкімі захопнікамі, Ленін з мястэчка паступова пераўтварыўся ў звычайную вёску. Фашысты знішчылі амаль усё насельніцтва, усіх да аднаго з больш як 2000 яўрэяў, якія складалі большасць жыхароў. Гэта была самая страшная трагедыя, якую давялося перажыць мястэчку за ўсю гісторыю яго існавання. Мэмарыял ахвярам [[Галакост]]у можна пабачыць пры ўваходзе на старажытныя юдэйскія могілкі. Яны ўнікальныя і самі сабой. Старыя надмагіллі там — драўляныя. Сотні помнікаў, выразаных з тоўстага дрэва. Гэткіх драўляных яўрэйскіх надмагілляў, густа спярэшчаных тэкстамі і разьбою, няма больш нідзе ў Беларусі.