Анджэй Тшабіньскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HRoestBot (размовы | уклад)
др r2.6.5) (робат дадаў: en:Andrzej Trzebiński
др clean up, replaced: і у → і ў, ; 27 студзеня 1922 → ; {{ДН|27|1|1922}}, — 12 лістапада 1943 → — {{ДС|12|11|1943}}, чэрвеня 1943 году → чэрвеня 19 using AWB (7893)
Радок 21:
| Сайт =
}}
'''Анджэй Тшэбіньскі''' ({{lang-pl| Andrzej Trzebiński}}; [[{{ДН|27 студзеня]] [[|1|1922]]}}, [[Радгошч]], [[Польшча]] — [[{{ДС|12 лістапада]] [[|11|1943]]}}, [[Варшава]]) — польскі паэт, драматург, літаратурны крытык і публіцыст з [[Пакаленне калумбаў|пакалення калумбаў]].
 
{{змест злева}}
Радок 27:
== Біяграфія ==
 
Скончыў гімназію імя Тадэвуша Чацкага, у 1940 годзе распачаў навучанне ў падпольным [[Варшаўскі універсітэтўніверсітэт|Варшаўскім універсітэце]], дзе вывучаў славістыку і польскую філалогію. Прафесара Станіслава Адамчэўскага, які зрабіў на яго вялікі ўплыў, называў сваім першым настаўнікам. Як і многія яго аднагодкі, спалучаў навучанне з працай (пілавальніка на чыгунцы) і канспірацыйнай дзейнасцю. Ад 1942 годугода быў звязаны з Канфедэрацыяй народа — польскай падпольнай ваенна-палітычнай арганізацыяй, што дзейнічала ў 1940—1943 гг.
 
У падполлі перадусім быў заняты арганізацыяй літаратурнага руху. Браў удзел у выданні часопіса «Мастацтва і народ» (Sztuka i Naród) ад пачатку яго заснавання. Напісаў значную колькасць праграмных артыкулаў, у якіх фармуляваў задачы літаратуры і месца ў ёй новага пакалення творцаў ва ўмовах акупацыі. У пачатку чэрвеня 1943 годугода стаў галоўным рэдактарам гэтага часопіса, заняўшы месца свайго найбліжэйшага сябра Вацлава Баярскага, смяротна параненага падчас ускладання вянка на магілу [[Мікалай Капернік|Мікалая Каперніка]] — акцыі пратэсту супраць святкавання немцамі 400-гадовага юбілею навукоўцавучонага як прыналежнага да нямецкай нацыі. Быў галоўным рэдактарам «Мастацтва і народа» да свайго арышту [[6 лістапада]] [[1943]].
 
Тшэбіньскі — заснавальнік і першы кіраўнік «Культурніцкага руху» (Ruch Kulturowy), які пастуляваў адсутнасць падзелу на партыі і арганізацыі. Тшэбіньскі быў адным з суаўтараў маніфесту «Руху», які пабачыў свет у № 14-15 «Мастацтва і народа» — у снежні 1944 годугода, праз год пасля смерці паэта.
 
Як рэдактара «Мастацтва і народа» Тшэбіньскага доўга расшуквалі немцы, але арыштавалі яго не ў сувязі з канспірацыйнай дзейнасцю, а за «незаконныя» абеды ў фабрычнай сталоўцы пад імем Анджэя Яраціньскага, на якія ён не меў права, бо не працаваў на фабрыцы. Свайго сапраўднага імені Тшэбіньскі не назваў і быў расстраляны ў вулічнай расправе на рагу варшаўскіх вуліц Варэцкая і Новы Свят.