Янкель Мордухавіч Кругер: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 48:
Нарадзіўся ў [[Мінск]]у ў [[Мяшчане|мяшчанскай]] сям'і рамесніка Мордуха Хаімавіча Кругера і яго жонкі Роды, у якой акрамя яго было яшчэ пяцёра дзяцей<ref name="МИНСКА">Черняк М. [http://www.mishpoha.org/nomer10/kruger.php Яков Кругер: «Я художник из Минска»] // «Мишпоха» № 10 (2), 2001.</ref>. Вучыўся ў мясцовым [[хедэр]]ы і рамесным вучылішчы. Займаўся ў рысавальнай школе {{нп3|Мікалай Іванавіч Мурашка|М. І. Мурашкі|ru|Николай Иванович Мурашко}} ў [[Кіеў|Кіеве]] (1883—1886)<ref name="БС"/>. Пасля заканчэння з адрозненнем рысавальнай школы Якаў спрабуе паступіць у [[Пецярбургская Акадэмія мастацтваў|Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў]], але яго як яўрэя не прынялі, спаслаўшыся на адсутнасць у яго права на жыхарства ў [[Пецярбург]]у, мастак вымушаны вярнуцца ў Мінск<ref name="МИНСКА"/>.
 
Вучыўся ў прафесара [[Леанід Гаравец|Л. Гараўца]] ў [[Варшава|Варшаве]] (1887—1888)<ref name="Слуцк">Ціткоўскі І. [http://nasledie-sluck.by/ru/people/164/690/ Кругер Якаў Маркавіч (Кругер Янкель Мордухавіч) (02.05.1869 −181869—18.03.1940)] // Мастакі Случчыны. — Слуцк: «Слуцкая ўзбуйненая друкарня», 2006. — 56 c. ISBN 985-6704-00-5</ref>, у [[Акадэмія Жуліяна|акадэміі Жульена]] ў [[Парыж]]ы (1888-95)<ref name="БС"/>, дзе займаўся па класе [[Бенжамен Канстан|Бенжамена Канстана]]. Тым часам шмат працуе, піша карціны і падарожнічае па еўрапейскіх краінах, вывучаючы творы вялікіх майстроў. Пабываў у [[Лондан]]е, [[Берлін]]е, [[Брусель|Бруселі]]. Неаднаразова дэманстраваў свае палотны на [[Парыжскі салон|Парыжскіх выстаўках]]<ref name="МИНСКА"/>.
 
Вярнуўся ў [[Расійская імперыя|Расійскую імперыю]] Якаў Кругер у [[1895]] годзе<ref name="МИНСКА"/>. Вучыўся ў {{нп3|Уладзімір Ягоравіч Макоўскі|В. Макоўскага|ru|Маковский, Владимир Егорович}} ў [[Пецярбургская Акадэмія мастацтваў|Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў]] (1897—1900)<ref name="БС"/>, куды яго прынялі пры актыўным садзейнічанні [[Ілля Яфімавіч Рэпін|І. Рэпіна]]. Дыпломная карціна выканана ў жанры бытавога жывапісу «На суд прафесара» атрымала высокую ацэнку.