Матагуа: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Матагуа''' (ісп. Motagua) — рака ў Гватэмале, найбуйнейшая рака краіны. Бярэ па...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:06, 27 верасня 2012

Матагуа (ісп. Motagua) — рака ў Гватэмале, найбуйнейшая рака краіны. Бярэ пачатак у заходніх высакагорных раёнах Гватэмалы, дзе яе таксама называюць Рыа-Грандэ, далей працякае на ўсход, дзе ўпадае ў Гандураскі заліў. Апошнія некалькі кіламетраў ракі з'яўляюцца часткай мяжы паміж Гватэмалай і Гандурасам. Басейн ракі займае плошчай 12 670 км ² і з'яўляецца найбуйнейшым у Гватэмале.

Рака працякае ў даліне, у якой знаходзіцца адзіная крыніца нефрыту ў Цэнтральнай Амерыцы, таму рака была важным гандлёвым маршрутам у дакалумбаву эпоху. Горад мая Кірыгуа знаходзіцца недалёка ад паўночнага берага ракі, таксама тут выяўлены і некалькі больш дробных паселішчаў.