Розніца паміж версіямі "Камедыя (п’еса)"

7 224 байты дададзена ,  8 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
(untagged isolated.)
== Гісторыя публікацыі ==
Упершыню рукапіс п'есы быў апісаны ў 1909 годзе ў «Русском филологическом вестнике»<ref>{{Кніга|аўтар = Сычевская А.|частка = |загаловак = К вопросу о Мольере в польской драматической литературе XVIII ст. Русский филологический вестник|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = |выдавецтва = |год = |том =2 |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = |наклад = }}</ref>. Поўны тэкст «Камедыі» з каментарамі быў апублікаваны У. Ператцам у 1911 годзе<ref>{{Кніга|аўтар =Перетц В. Н. |частка = |загаловак = К истории польского и русского народного театра XVIII—XIX стст. Известия Отдела русского языка и словесности императорской Академии наук|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Спб.|выдавецтва = |год = 1911|том = XVI, кн 3|старонкі = 248—319|старонак = |серыя = |isbn = |наклад = }}</ref>. Вялікія вытрымкі з п'есы былі апублікаваныя [[Яўхім Карскі|Я. Карскім]] у газэце «[[Беларусь (1919, Мінск)|Беларусь]]» (1920, № 100, 106—107). Скарочаны тэкст «Камедыі» надрукаваў А. Ф. Коршунаў у «Хрэстаматыі па старажытнай беларускай літаратуры» (Мн., 1959. С. 387—403). Поўны тэкст п'есы з перакладам польскамоўнай яе часткі на беларускую мову быў змешчаны ў зборніку «Беларуская дакастрычніцкая драматургія» (Мн., 1978. С. 9—40).
 
== Змест ==
Галоўны герой п'есы, селянін Дзёмка, вельмі незадаволены сваім лёсам. Ён працуе ад зары да зары, але не бачыць вынікаў гэтай працы, бо яны дастаюцца іншым. Будучыня здаецца герою безвыходнай. у адным з маналогаў ён жаліцца:
 
{{пачатак цытаты}}
Вот і цяпер мазаліцца трэба, аддыхнуць некалі. Мала што кроўю не пацею, аж не пакуль кавалак хлеба зараблю. Земля ўжо неўражайная стала. Дужо многа наклапацішсе і нагаруешсе, пакуль не ўродзіць. Усё нам на проціў ідзець. Усё нам на нешчасьце. Не спадзеватца дабра. Нішто так не ўдаецца, як мы хочэм.
{{канец цытаты}}
 
Хто ж вінаваты ва ўсіх няшчасцях і нягодах Дзёмкі? Рэчаіснасць, здаецца, дае яму даволі канкрэтны адказ. Перш за ўсё, вінаваты пан, які не лічыць сялян за людзей, называе іх «вужавай крывёю». Вінаваты карчмар-арандатар, які ашуквае і спойвае прыгонных. Але Дзёмка ўсё ж перакананы, што прычына ўсіх яго бядот — «першародны грэх» біблейскага Адама. Чорт, які выступае перад героем у абліччы паніча, тут жа абвяргае такія абвінавачанні: Адам проста не мог утрымацца ад спакусы, бо чалавек увогуле слабы і бязвольны па сваёй натуры, вось і ён, Дзёмка, наўрад ці зможа прамаўчаць хаця б з паўгадзіны. Заключаецца заклад на Дзёмкаву душу. У адпаведнасці з фальклорнымі традыцыямі чорт тройчы спакушае селяніна, а селянін тройчы парушае дадзенае слова. На першы погляд ва ўсіх выпадках, прынамсі фармальна, перамог чорт. Але па сутнасці ў маральных адносінах перамогу атрымаў Дзёмка. Ва ўсіх трох выпадках ён свядома парушаў маўчанне па сваёй высакароднасці, бескарысліва прыходзячы на дапамогу іншым. Сваімі гуманнымі паводзінамі Дзёмка нібы абвергнуў самога сябе, даказаў, што ні «першародны грэх», ні наканаванасць не маюць уплыву на чалавечы лёс. Усё, аказваецца, залежыць толькі ад чалавека, ад яго ўнутраных якасцяў. Такая чыста асветніцкая канцэпцыя «Камедыі» была палемічна скіравана супраць сярэднявечнай схаластыкі, якая даказвала прадвызначанасць усіх дзеянняў.
 
Як асветнік Марашэўскі бачыў у чалавеку, у яго маральным удасканаленні панацэю ад сацыяльных бядот. Грамадскі канфлікт, які пазначыўся ў «Камедыі», вырашаецца ў чыста маральна-этычным плане. У заключным маналогу Дзёмка раскайваецца ў тым, што ён не слухаў пана і жаліўся на лёс, раіць сялянам не грашыць, не красці ў багатых. Такім чынам, пазіцыя аўтара вызначаецца дваістасцю: з аднаго боку, ён сімпатызуе свайму герою, ухваляе яго пратэст супраць сацыяльнай несправядлівасці, з другога боку, заклікае да паслухмянасці. Абмежаванасць і супярэчлівасць Марашэўскага тлумачыцца абмежаванасцю і супярэчлівасцю асветніцкай ідэалогіі, утапічнасцю і неакрэсленасцю яе ідэалаў.
 
«Камедыя» К. Марашэўскага напісана ў адпаведнасці з канонамі класіцысцкай эстэтыкі. У ёй захавана адзінства часу, месца і дзеяння, адчуваецца рацыяналістычная зададзенасць. Але аўтар імкнецца ў схематычныя вобразы ўдыхнуць жыццё. Камізм сітуацый у п'есе спалучаецца з камізмам характараў. Дзёмка — не толькі абагульнены інтэрмедыйны тып («русін» ці «літвін»), у яго ёсць імя, індывідуальнасць, характар, які мяняецца ў залежнасці ад абставін. У адных выпадках ён добры, у іншых жорсткі, у адных сцэнах праяўляе кемлівасць, хітрасць, у іншых прыкідваецца прыдуркаватым. У Дзёмкі свой тон і стыль гаворкі — то ўпэўнены і рэзкаваты, то ліслівы ці фамільярны. Перад намі чалавек, надзелены складанымі пачуццямі, станоўчымі і адмоўнымі якасцямі.
 
У двухмоўнай беларуска-польскай п'есе двое з трох асноўных герояў (Дзёмка і карчмар) гавораць па-беларуску.
 
== Жанр ==
Нягледзячы на тое, што твор напісаны ў эпоху [[Асветніцтва]], у яго аснову пакладзена контррэфармацыйная ([[барока|барочная]]) ідэя пра ўсемагутнасць [[Бог]]а і нікчэмнасць [[чалавек]]а. Разам з тым, рысы асветніцкага рэалізму выразна выяўляюцца ў тых сцэнах, якія апавядаюць пра жыццё беларусай вёскі.
 
«Камедыя» К. Марашэўскага своеасабліва сінтэзавала старыя традыцыі і новыя, асветніцкія тэндэнцыі. Яшчэ выразна адчуваецца залежнасць ад барочнай драмы-маралітэ (павучальнасць фіналу, адсутнасць жаночых вобразаў, выкарыстанне біблейскага матыву). Асобныя сцэны яшчэ маюць адносна самастойны характар, нагадваюць устаўныя інтэрмедыі. Аднак у цэлым у «Камедыі» пераважаюць ужо рысы новай літаратуры. Тут праўдзіва адлюстраваліся супярэчнасці прыгоннай вёскі, умовы жыцця беларускага сялянства.
 
С. Лаўшук адзначае, што нягледзячы на тое, што сваімі выяўленчымі параметрамі «Камедыя» не месціцца ў нейкія кананічныя рамкі, у ёй на поўны голас загучалі ідэі беларускага асветніцкага рэалізму<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. І. Мархель, В. А. Чамярыцкі. — 2-е выд. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — С. 51. — 582 с.</ref>.
{{канец цытаты}}
 
Даследнік гісторыі даўняй беларускай літаратуры А. Коршунаў адзначаў, што «ў самыя змрочныя часы каталіцкай рэакцыі, насуперак асабістым жаданням аўтара, аб'ектыўна прапагандавала жывую гутарковую беларускую мову... „Камедыя“«Камедыя» Марашэўскага — гэта жывая бытавая замалёўка з жыцця беларускага селяніна XVIII ст., пададзеная ў рэалістычным плане»<ref>Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Мн., 1959. С. 386</ref>.
 
{{зноскі}}