Уладзімір Сцяпанавіч Бабраўніцкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: а у → а ў, ладзімер → ладзімір, У час → Падчас , Ў → У using AWB
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў сямігодку (1923). Сярэднюю адукацыю атрымаў у [[Мінск]]у. У 1925 паступіў у [[Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія|Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію]]. У 1929 атрымаў дыплом інжынера лясной гаспадаркі і паступіў у аспірантуру [[Гомельскі лесатэхнічны інстытут|Гомельскага лесатэхнічнага інстытута]]. З 1932 дацэнт. У жніўні 1934 пераехаў у Мінск, паступіў у аспірантуру [[БелАН]]. У 1936 абараніў кандыдацкую дысертацыю. Са студзеня 1938 рэктар [[БДУ]]. Арыштаваны 12.7.1938 на рабоце. Падчас следства прызнаўся ў «шпіянажы і шкодніцтве», потым ад сваіх слоў адмовіўся. 10.3.1940 справа У. Бабраўніцкага была спынена і праз тыдзень яго вызвалілі. Да [[2СВ|2-й сусветнай вайны]] дацэнт кафедры арганічнай хіміі БДУ. У часПадчас вайны ў эвакуацыі ([[Татарская АССР]], [[Масква]]). З 1947 зноў у БДУ. Спрабаваў абараніць доктарскую дысертацыю, але ў чэрвені 1952 на сходзе кафедры арганічнай хіміі з-за «адсутнасці неабходных друкаваных прац» не атрымаў рэкамендацыі. У 1955 з шэрагам іншых выкладчыкаў БДУ звольнены «ў сувязі са скарачэннем штатаў».
 
== Літаратура ==
Радок 9:
 
{{DEFAULTSORT:Бабраўніцкі У}}
 
[[Катэгорыя:Постаці беларускай навукі]]
 
[[be-x-old:Уладзімер Бабраўніцкі]]
[[ru:Бобровницкий, Владимир Степанович]]
 
{{Рэктары БДУ}}