Аркадзь Антонавіч Смоліч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
Нарадзіўся ў сям'і святара. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю ([[1905]]), Нова-Александрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства ў Пулавах ([[Польшча]], [[1916]]), вучыўся ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце. З [[1910]] года член [[БСГ|Беларускай сацыялістычнай грамады]] (БСГ). Актыўны ўдзельнік клуба «[[Беларуская хатка (Мінск)|Беларуская хатка]]» ў [[Мінск]]у. На канферэнцыі БСГ у чэрвені 1917 увайшоў у склад яе часовага ЦК, быў рэдактарам газеты «Грамада». Удзельнік [[Першы Усебеларускі з'езд|Усвбеларускага з'езда]] [[1917]] ў Мінску.
 
У [[1918]] Аркадзь Смоліч стаў адным з ініцыятараў абвяшчэння [[БНР|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. У 1-м урадзе ([[Народны сакратарыят, БНР|Народным Сакратарыяце]]) БНР Смоліч займаў пасаду народнага сакратара асветы. Пасля распаду БСГ разам з іншымі бел.беларускімі дзеячамі ў красавіку 1918 арганізаваў [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя, 1918|Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю]], аўтар праекта яе праграмы, адзін з тэарэтыкаў беларускай сацыял-дэмакратыі. У 1918 знаходзіўся ў [[Гродна|Гродне]], у час паўторнага наступлення палякаў на Беларусь (верасень 1920) пераехаў у [[Вільня|Вільню]]. Удзельнічаў у стварэнні [[Таварыства беларускай школы]] і быў яго першым старшынём, працаваў настаўнікам у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]].
 
Вярнуўся ў [[Мінск]] з дазволу ўрада Савецкай Беларусі ў жніўні [[1922]]. Працаваў загадчыкам планава-эканамічнага аддзела Наркамата земляробства [[БССР]]. Адначасова з 1923 дацэнт, прафесар (1927) і загадчык кафедры ў БДУ. З 1925 намеснік старшыні [[Інбелкульт]]а, кіраўнік сельскагаспадарчай секцыі і камісіі па раянаванні БССР, быў старшынёй [[Цэнтральнае бюро краязнаўства|Цэнтральнага бюро краязнаўства]].
Радок 11:
У 1928 абраны правадзейным членам Рускага геаграфічнага таварыства, узнагароджаны (1930) яго Малым залатым медалём за навуковыя працы «Размяшчэнне насельніцтва па тэрыторыі БССР» і «Сельскагаспадарчыя раёны БССР у 1927—1928 гг.: Папярэдняя схема і метадалагічныя ўвагі» (абедзве 1929). Пачынальнік айчыннай геаграфічнай навукі, аўтар першага акадэмічнага падручніка па «Геаграфія Беларусі» (1919; 4-е выд., 1993), які адкрываўся эпіграфам «Каб Беларусь перастала быць краем, невядомым для саміх беларусаў». Зрабіў уклад у пераўтварэнне Інбелкульта ў Акадэмію навук Беларусі, быў адным з аўтараў яе першага статута. З 1929 член Прэзідыума [[БелАН]].
 
Арыштаваны 26.6.1930 па справе «[[Саюз вызвалення Беларусі, справа|Саюза вызвалення Беларусі]]». Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 за «''шкодніцтва і антысавецкую агітацыю''» да 5 гадоў пазбаўлення волі, сасланы на 5 гадоў у Осу Пермскай вобл., потым у Ішым Цюменскай вобл. Вызвалены ў жніўні 1935. Зноў арыштаваны ў ноч з 17-18.6.1937. Паводле рашэння тройкі УНКУС па Омскай вобл. прыгавораны да расстрэлу, расстраляны ў Омскай турме 17.6.1938. Па 1-мпершым прыгаворы рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 10.6.1988, па 2-мдругім прэзідыумам Цюменскага абласнога суда — 9.2.1957. Групавая справа А. Смоліча і іншых № 20951-с з фота­здымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
 
Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей.