Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч''' (''Данііл Канстанцінавіч Міцкевіч'', 30 верасня 1914, ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:13, 9 снежня 2012

Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч (Данііл Канстанцінавіч Міцкевіч, 30 верасня 1914, Пінск7 ліпеня 1996, Мінск, пахаваны на Вайсковых могілках) — беларускі дзеяч культуры, беларускі вучоны-хімік. Заслужаны дзеяч Беларусі (1970). Старэйшы сын Якуба Коласа.

Біяграфія

Даніла Міцкевіч закончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1936 годзе. Потым працаваў асістэнтам, пасля старшым выкладчыкам на гэтым факультэце. У час вайны – у Сярэднеазіяцкім універсітэце (1941-1942), з 1942 г. – у хімічнай групе АН БССР. У жніўні 1943 быў выкліканы ў Маскву, дзе працаваў тры месяцы дэканам хімфака адноўленага БДУ на ст. Сходня пад Масквой. Потым – навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, загадчык лабараторыі ў Інстытуце хіміі АН БССР.


У красавіку 1957 г. Д. Міцкевіч быў прызначаны першым дырэктарам Літаратурнага музея Якуба Коласа, у 1980 выйшаў на пенсію, але да канца жыцця заставаўся на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка. Узнагароджаны медалём "За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.", медалём Францыска Скарыны (1995).

Удзельнічаў у стварэнні трох экспазіцый музея (1959, 1972, 1982), будаўніцтве філіялаў музея на Стаўбцоўшчыне. Выступаў на літаратурных вечарынах і сустрэчах. Аўтар шматлікіх артыкулаў пра жыццё і творчасць Якуба Коласа, успамінаў пра яго, пра Янку Купалу, Сяргея Гарадзецкага і іншых. Браў удзел у складанні альбомаў “Якуб Колас. Жыццё і творчасць” (1959, 1974), Збораў твораў Якуба Коласа. У выдавецтве “Полымя” ў 2000 г. выдадзена кніга Д. Міцкевіча “Любіць і помніць. Успамінае сын Якуба Коласа”.