Ржэўскі паход: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1=Ржэўскі паход}}, паход рускага атрада пад камандаваннем М.І. Ржэўскага (дзяка) у кры...
(Няма розніцы)

Версія ад 16:43, 7 красавіка 2008

Шаблон:Вызнч, паход рускага атрада пад камандаваннем М.І. Ржэўскага (дзяка) у крымска-турэцкія ўладанні вясной-летам 1556 года. Арганізаваны царом Іванам Грозным для адцягнення сіл крымскага хана Дэўлет-Гірэя, які рыхтаваў новы набег на Маскву. Адначасова цар ажыццявіў і паход супраць Астраханскага ханства. У мая 1556 года атрад Ржэўскага выступіў з Пуціўля і спусціўся па Дняпры. Там да атрада далучыліся 300 маларасійскіх казакоў. Даплыўшы да турэцкай крэпасці Ачакаў на Чорным моры, атрад Ржэўскага захапіў і разбурыў астрог, а затым звярнуў назад, адбіўшыся спрабуючых пераследваць яго турак.

У дняпроўскай крэпасці Іслам-Кермень рускаі атрад на працягу шасці дзён адбіваў атакі крымскага войска пад камандаваннем старэйшага сына Дэўлет-Гірэя. Падчас гэтай бітвы Ржэўскі адбіў у крымцаў конскія табуны і шчасна вярнуўся ў Расію з вялікай здабычай. Гэта было першае з'яўленне маскоўскага войска на ніжнім Дняпры. Яно моцна ўразіла ўкраінскае казацтва, якое з гэтага часу ўбачыла ў рускім цары магутнага і рэальнага саюзніка ў барацьбе супраць крымска-турэцкай агрэсіі. Паход Ржэўскага вымусіў хана Дэўлет-Гірэя адмовіцца ад наступальных планаў і звярнуць свае войскі на абарону Крыма.