Давід Яўсеевіч Фактаровіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged non-categorized.
арфаграфія
Радок 1:
'''Давід Яўсеевіч Фактаровіч''' ([[23 верасня]] [[1917]], [[Саратаў]] - [[28 лютага]] [[1993]], [[Масква]]) — беларускі літаратуразнавец, філолаг, літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук (1941), дацэнт (1943), член Саюза журналістаў СССР (1960).
 
Вывучаў узаемасувязі і ўзаемадзеянні нацыянальных літаратур і тэорыі мастацкага перакладу (у першую чаргу на прыкладзе узаемасувязяўўзаемасувязей беларускай літаратуры з сусветнымі літаратурамі). Ім ў 1961 годзе выдадзена манаграфія "Беларуская савецкая літаратура за рубяжом", апублікаваны шэраг артыкулаў па дадзенай тэматыцы. Быў удзельнікам дыскусіі "Узаемасувязі і ўзаемадзеянне нацыянальных літаратур", праведзенай Інстытутам сусветнай літаратуры ім. А. М. Горкага АН СССР, дзе выступіў з дакладам "Вывучэнне узаемасувязяўўзаемасувязяў беларускай і замежных літаратур".
Вынікам мэтанакіраваных даследаванняў узаемасувязяў і ўзаемадзеяння нацыянальных літаратур, а таксама тэорыі і практыкі мастацкага перакладу (перш за ўсё на прыкладзе беларускай літаратуры) з'явілася напісанне доктарскай дысертацыі "Асновы тэорыі мастацкага перакладу", рукапіс якой атрымаў шырокі водгук сярод філолагаў і спецыялістаў па мастацкім перакладзе. У 1964 годзе дысертацыя была рэкамендавана вучоным саветам філалагічнага факультэта [[БДУ]] да выдання асобнай кнігай. На аснове гэтай работы Фактаровіч распрацаваў і ажыццявіў ў навучальным працэсе на філалагічным факультэце БДУ праграму спецкурса "Асновы тэорыі мастацкага перакладу", якая на думку члена праўлення, кіраўніка секцыі перакладу Саюза Пісьменнікаў СССР П. Г. Антакольскага, стала "першай у Савецкім Саюзе удалай спробай сістэматычнага выкладання курса тэорыі мастацкага перакладу". Аднак па не залежных ад аўтара абставінах кніга ў свой час не была выдадзеная. Публікацыя дысертацыі Фактаровіча "Асновы тэорыі мастацкага перакладу" асобнай кнігай адбылася толькі ў 2009 годзе, і тым не менш, як адзначыў рэцэнзент М. Кенька, кніга "нягледзячы на ​​доўгідоўгі шлях да чытача, не састарэла, не страціла навуковай каштоўнасці".
 
== Літаратура ==