Пячэрскі лесапарк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стылявыя змены
др →‎Гісторыя Пячэрска: вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 22:
Першае згадванне пра Пячэрск адносіцца да [[1632]] г., калі галоўчынскі князь Аляксей Лахтыновіч адпісваў [[Кіева-Пячэрская лаўра|Кіева-Пячэрскаму манастыру]] свой маёнтак, які знаходзілася каля дарогі ў Магілёў. У [[1644]] г., падчас знаходжання ў горадзе настаяцеля Кіева-Пячэрскага манастыра, вядомага асветніка [[архімандрыт]]а [[Пётр Магіла|Пятра Магілы]], маёнтак Пячэрск адышоў ва ўладанне магілёўскіх праваслаўных епіскапаў і стаў іх рэзідэнцыяй. Пасля епіскапы валодалі толькі часткай цяперашняй тэрыторыі Пячэрскага парку. На ёй размяшчалася архірэйская дача, царква Святога Георгія, млын, карчма.
 
У [[XVIII ст.]] побач з уладаннямі [[Георгій (Каніскі)|Георгія Каніскага]] ў Пячэрску знаходзілася загарадная рэзідэнцыя каталіцкага [[біскуп]]а [[Станіслаў Іванавіч Богуш-Сестранцэвіч|Станіслава Богуш-Сестранцэвіча]]. Там ён пабудаваў двухпавярховы каменны палац, заснаваў вялікі сад з [[аранжарэя]]й, адкрыў дыванова-ткацкую і швейную фабрыкі, [[бровар]], [[карчма|карчму]], на Дубровенцы пабудаваў [[вадзяны млын]]. У спецыяльных пакоях палаца паказваў спектаклі [[прыгонны тэатр]]. Там жа працавала [[друкарня]]. Пасля смерці Богуш-Сестранцэвіча фабрыкі былі ліквідаваны, прыгонныя атрымалі свабоду. У [[1820]] г. палац перадалі пад ваенны [[шпіталь]], у сярэдзіне [[XIX ст.]] яго з некаторымі іншымі пабудовамі набыў Магілёўскі губернскі прыказ грамадскай апекі і ў [[1862]] г. там размясцілі «багадзельню для інвалідаў вайны». У жніўні [[1908]] г. туды перавялі хворых псіхіятрычнага аддзялення губернскай бальніцы.
У [[1919]] г. уладанні былі нацыяналізаваны.