Баляслаў Калышка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged non-categorized.
др clean up, replaced: га саюзу → га саюза, Ковенск → Каўнаск, Каўнаскі павет → Ковенскі павет using AWB
Радок 1:
'''Баляслаў Вікенцьевіч КАЛЫ́ШКА''' (26.7([[7.8]]).[[1837]], фальварак Карманішкі Лідскага пав. Віленскай губ., сучасн. [[Літва]] — 28.5([[9.6]]).[[1863]]) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] 1860-х г.
 
Паходзіў з небагатых дваран беларуска-літоўскага сумежжа. 3 1860 вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, адзін з кіраўнікоў рэвалюцыйнага студэнцтва, прапагандаваў ідэі рэвалюцыйнага саюзусаюза народаў у барацьбе з самадзяржаўем. У 1861 вёў агітацыю ў [[Ліда|Лідзе]] і Лідскім павеце, удзельнічаў у студэнцкіх хваляваннях, сутыкненнях студэнтаў з паліцыяй у [[Масква|Маскве]]. Ратуючыся ад пакарання, выехаў за мяжу, наведваў ваенную школу польскіх эмігрантаў у Італіі. У сакавіку [[1863]] сфарміраваў баяздольны паўстанцкі атрад (Дубіскі полк) у цэнтральнай Літве (Ковенскі павет), меў некалькі паспяховых сугычак з царскімі войскамі. 5 красавіка 1863 з атрадам далучыўся да [[Зігмунт Ігнатавіч Серакоўскі|Зігмунта Серакоўскага]], камандаваў адной з калон у паходзе паўстанцаў на поўнач Літвы. Пасля разгрому паўстанцаў у [[Біржайская бітва|Біржайскай бітве]] (25-27 красавіка 1863) узяты ў палон і паводле прысуду павешаны ў [[Вільня|Вільні]] на гандлёвай плошчы Лукішкі.
 
==Літаратура==
*Кісялёў Г. Рэвалюцыянер-інтэрнацыяналіст з Лідчыны // Кісялёў Г. Героі і музы. Мн., 1982.
 
{{DEFAULTSORT:Калышка Баляслаў}}
 
{{Няма катэгорый}}
 
{{DEFAULTSORT:Калышка Баляслаў}}
[[Катэгорыя:Асобы]]