Касцёл Адшукання Святога Крыжа і кляштар бернардзінцаў (Гродна): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др clean up, replaced: сьц → сц, Ангельск → Англійск, Горадня → Гродна, ньн → нн, ранцішкан → ранцыскан (2), Сьв → Св, нефавнефн, using AWB
Радок 35:
}}
 
'''Касцёл Адшукання Святога Крыжа''' — [[каталіцтва|рыма-каталіцкі]] храм у цэнтральнай частцы [[Гродна]]. Пасля разбурэння [[СССР|савецкімі]] ўладамі [[Фара Вітаўта|Фары Вітаўта]], Пабернардзінскі касцёл з’яўляеццаз'яўляецца самым старэйшым каталіцкім храмам у Гродна.
 
== Гісторыя ==
У першапачатковым выглядзе касцёл бернардзінцаў узнік ўу [[1595]] – [[1600]] гг. Ён, хутчэй за ўсё, быў трохарачны з калонамі. Да [[1618]] касцёл пашыраўся. Замест аднанефнага, была ўзведзенна трохнефавая чатырохарачная [[базіліка]], ад старога будынка захаваўся толькі [[Гатычны стыль|гатычны]] [[прэзбітэрый]]. Касцёл быў [[кансэкрацыякансекрацыя|кансэкраваныкансекраваны]] [[Біскупы віленскія|віленскім біскупам]] [[Яўстахій Валовіч|Яўстахіям Валовічам]] [[13 мая]] [[1618]] года, аб гэтым сведчыць ўмураванаяумураваная ў другую паўночную калону [[мармур]]овая шыльда.
 
У [[1660-я|1660-х]] гадах пры касцёле існавала [[Ларэтанскае брацтва]]. Гэта пацвярджае “Індульгенцыя Папы Аляксандра VII для членаў брацтва Ларэтанскага дома Божай Маці пры гродзенскім бернардзінскім кляштары”, што была выдана ў [[1666]] г. Брацтва павінна было мець сваё месца ў касцёле, дзе стаяў алтар з фігурай Ларэтанскай Божай Маці. Гэта была невялічкая [[капліца]], дабудаваная з боку паўночнага нефа. Да нашых часоў захаваліся дзверы, што вядуць да яе.
 
У [[1679]] годзе [[віленскі ваявода]] [[Міхал Казімір Пац|Міхал Пац]] атрымаў згоду на пабудову драўлянага палаца на манастрыскіх землях, але ўзамен быў абавязаны пабудаваць перад фасадам касцёла Ларэтанскі домік. У [[1682]] годзе Пац Міхал памер і будаўнічыя работы спыніліся. Цагельню і землі бернардзінцам перадаў брат Міхала [[Казімір Пац|Казімір]], у той час [[біскуп віленскі]]. У [[1682]] г. пачалася чарговая перабудова касцёла: касцел быў пашыраны да пяці арак за кошт новы фасаду па лініі заходняга [[мур]]у, але ж Ларэт пакінулі недабудаваным. У [[1683]] годзе да новай аркі касцёла прысунулі музычныя [[хоры]] і дзве вяршынныя капліцы. Будаўніцтва новага фасада скончылася ў 1686 годзе, магчыма ў той жа час пабудавана і вежа. У нішах новага фасада месцілісяразмяшчаліся скульптуры [[святая Алена|св. Алены]], [[святы Антоній|св. Антонія]] і [[святы Бернардзін|св. Бернардзіна]].
 
У [[1683]] годзе была створана капліца святой Барбары, а ў [[1686]] г. [[Папа Рымскі|Папай]] [[Інакенцій XI|Інакенціям XI]] было створана брацтва ў гонар святой пры касцёле бернардзінцаў. Капліца, што размяшчалася насупраць, насіла імя [[Святы Казімір|св. Казіміра]]. Абедзве яны знаходзяцца ў апошняй арцы касцёла.
Радок 50:
На сродкі [[Марына Длуская|Марыны Длускай]] быў зроблены бакавы алтар, прысвечаны [[святы Антоній|св. Антонію]], у [[1680]] – [[1683]] гг. былі выкананы [[стэла|стэлы]], аздобленыя скульптурнымі сцэнамі з жыцця святога. На другі бакавы алтар, прысвечаны [[Маці Божая Чанстахоўская|Чанстахоўскай Божай Маці]], ахвяраваў [[Род Вількоўскіх|Вількоўскі]]. У [[1687]] г. на пазалоту вялікага алтара і стэлы выдаткаваў гвардыян Гладавіцкі. А ў [[1694]] годзе ў касцёл прыбылі абразы з [[Вільня|Вільні]] і алтары [[святы Францішак|святых Францішка]] і [[сятая Ганна|Ганны]].
 
У [[1730-я]] гады была адрэстаўравана [[вежа]], а ў [[1760]] г. узнік на ахвяраванні [[Адам Ленкевіч|Адама Ленкевіч]]а алтар [[Беззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Дзевы Марыі|Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі]]. Найкаштоўнейшыя элементы [[інтэр’ерінтэр'ер]]а з’явілісяз'явіліся як раз у [[XVIII ст.]]
 
Пасля вялікіх пажараў у [[1753]] годзе ў Гродна была знішчана частка [[кляштар]]а і вежы, канструкцыя якой была парушана агнём. Пасля адбудовы, вежа вырасла на два яруса, а знішчаныя агнем [[звон|званы]] былі заменены на новыя. Ад чарговага пажара ў [[1782]] годзе пацярпеў інтэр’ерінтэр'ер. Пасля заканчэння рамонту ў [[1788]] годзе ў касцёле з’явілісяз'явіліся 12 новых алтароў у стылі класіцызм, скродкі на якія ахвяраваў Чэрэнькевіч. Уверсе алтароў знаходзяцца стацыі [[Крыжовы шлях|Крыжовага шляху]], а дзве - вісяць асобна на сценах касцёла. Пасля 1788 г. капліцу [[святая Барбара|св. Барбары]] замянілі на Ларэтанскую. Касцёл атрымаў новыя [[фрэска|фрэскі]].
 
[[14 снежня]] [[1795]] Гродна быў захоплены [[Расійская імперыя|рускімі]] войскамі. [[14 красавіка]] [[1853]] г. быў ліквідаваны канвент [[бернардзінцы|бернардзінцаў]] у Гродна. На той момант у кляштары жыло ўсяго 8 [[манах]]аў. У [[1858]] г. кляштар быў перададзены гарадскім уладам і там была размешчана сядзіба царскага войска. Касцёл атрымаў статус парафіяльнай святыні. У пачатку [[ХХ ст.]] касцёл быў грунтоўна рэстаўраваны. Падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] пабернардзінскі комплекс часткова згарэў. [[22 чэрвеня]] [[1941]] г. бомба з [[Германія|нямецкага]] самалёта ўпала на [[яўрэі|яўрэйскія]] [[нафта]]сховішчы ля касцёла. З-за выбуху былі выбіты вокны, згарэў дах касцёла, кляштара і вежы. Пад грузамі зніклі цудоўныя XVIII-стагоддзя арганы і тры старыя алтары з капліцы Св. Казіміра. Аднаўленчыя працы пачаліся хутка і ўжо ў 1946 г. святыня атрымала свой першапачатковы выгляд. У капліцы Св. Казіміра быў пабудаваны алтар Сэрца Ісуса.
Радок 60:
== Архітэктура ==
[[File:Ансамбль былога кляштара бернардзінцаў.jpg|thumb|Касцёл і кляштар]]
Касцёл уяўляе сабой трох[[неф]]авуюную шасціслуповую [[базіліка|базіліку]] з вялікай паўцыркульнай [[апсіда]]й і дзвюма [[сакрысція]]мі. У аснову пабудовы храма пакладзена кампазіцыя рымскага езуіцкага касцёла [[Іль Джэзу]]. Цэнтральны неф накрыты двухсхільным, бакавыя — аднасхільнымі дахамі. У архітэктуры касцёла спалучаюцца стылявыя элементы [[готыка|готыкі]], [[рэнесанс]]у і [[барока]]. Галоўны фасад дэкарыраваны развітым [[антаблемент]]ам, [[пілястра]]мі [[карынфскі ордар|карынфскага ордара]], арачнымі [[ніша]]мі і завершаны трохвугольным [[франтон]]ам. Сцены бакавых фасадаў члянёны пілястрамі і спаранымі арачнымі вокнамі.
 
=== Інтэр'ер ===
[[Выява:11.09.11 З менчукамі па Гродна2 Кірха-Брыгітк-Бернард-Францішкан 037.jpg|thumb|злева|Інтэр'ер касцёла]]
[[Выява:11.09.11 З менчукамі па Гродна2 Кірха-Брыгітк-Бернард-Францішкан 040.jpg|thumb|Галоўны алтар]]
Цэнтральны неф аддзелены ад бакавых шасцю апорнымі слупамі. Нефы перакрыты крыжовымі [[скляпенні|скляпеннямі]]. У [[1788]] г. аздоба інтэр'ера дапоўнена [[жывапіс]]ам, [[разбаразьба|разбойразьбой]] па дрэве, [[чыгун]]ным і [[бронза]]вым [[ліццё]]м, стукавым [[арнамент]]ам, [[скульптура]]й. Скляпенні крыжовыя на падпружных арках, распісаных у тэхніцы [[грызайль]]. Плафон з фрэскавымі кампазіцыямі. У нішах аркатурнага пояса на паўднёвай сцяне цэнтральнага нефа выявы [[12 апосталаў]], на паўночнай — 12 дзеячаў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага княстваКняства Літоўскага]] і [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Кампазіцыя «Ушэсце Хрыста» размешчана на [[тымпан]]е арачнага перакрыцця цэнтральнага нефа. Каля паўночнага нефа [[амбон]] у стылі [[класіцызм]]у, дэкарыраваны лісцем [[акант]]а і чатырма авальнымі [[медальён]]амі з выявамі [[евангелісты|евангелістаў]]. Дзверы і сцены [[прытвор]]а выкананы з ажурнага каванага металу. Над прытворам [[хоры]] з [[арган]]ам, дэкарыраваным разбой па дрэве. У кампазіцыі ўсіх 14 алтароў выкарыстаны элементы карынфскага ордара, скульптура, алтарныя карціны. Асаблівую мастацкую каштоўнасць маюць скульптурныя і [[гарэльеф]]ныя стукавыя кампазіцыі Ларэтанскай капэлы, выкананыя ў стылі рэнесансу. Трох'ярусны галоўны алтар драўляны, аздоблены стукавай скульптурай і арнаментам.
 
Аздабленне ў большасці выканана мастакамі [[Антоній Грушэцкі|Антоніем Грушэцкім]] і [[Піліпка Міхалкевіч|П. Міхалкевіч]].<ref>http://www.radzima.org/ru/pub/1490_p</ref>.