Фёдар Ісідаравіч Кузняцоў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Фёдар Ісідаравіч КУЗНЯЦОЎ}} (17(29).9.[[1898]], вёска Балбечына, Горацкі павет Магілёўскай губерніі, сучасны [[Горацкі раён]] — 22.3.[[1961]]), савецкі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік (1941). Дацэнт (1938). Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1926). У арміі са снежня 1915. У Чырвонай Арміі з чэрвеня 1918. У грамадзянскую вайну камандзір палка на Заходнім фронце. З 1938 намеснік камандуючага войскамі БВА, начальнік Ваеннай акадэміі Генштаба, камандуючы Паўночна-Каўказскім і Прыбалтыйскім ваеннымі акругамі. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939-1940. У Вялікую Айчынную вайну камандуючы войскамі Паўночна-Заходняга і Цэнтральнага франтоў, намеснік камандуючага войскамі Заходняга, Волхаўскага, Карэльскага франтоў. Удзельнік абарончых баеў у Прыбалтыцы, Крыме, пад Смаленскам, Маскоўскай бітвы 1941, разгрому нямецка-фашысцкіх войск пад Ленінградам і Ноўгарадам. У 1945-1948 камандуючы войскамі Уральскай ваеннай акругі.
{{літ|{{крыніцы/БелЭн|8}}?}}
 
{{DEFAULTSORT:Кузняцоў Федар Ісідаравіч}}
[[{{ns:category}}:Асобы]]