Свята-Троіцкая царква (Янавічы, 1885): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged dead-end.
афармленне, вікіфікацыя
Радок 1:
'''Янавіцкая Свята-Троіцкая царква''' былая праваслаўная царква ў г. п. [[Гарадскі пасёлак Янавічы|Янавічы]].
{{Тупіковы артыкул}}
 
'''[[Янавічы|Янавіцкая]] Свята-Троіцкая царква'''. Пабудавана ў [[1885]] з цэглы, у [[1904]] адрамантавана. На [[1910]] ацэньвалася ў 25 000 руб. Твор архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Белакаменны зрам са званіцай меў памеры 14х8х4 сажні. У яго сілуэце панавалі 2 цыбульчатыя купалы над званіцай і бляшаным дахам зялёнай афарбоўкі. Атынкаваныя фасады чляніліся 10 вялікімі і 11 малымі вокнамі, 4 абітымі жалезам дзвярамі. Унутры атынкаваныя сцены былі пакрыты алейным роспісам на біблейскія сюжэты, выявамі святых. Апсіду вылучаў іканастас мастацкай работы (12х10 аршынаў, ацэнены ў 4000 руб.). У [[1884]] пры царкве пабудавана драўляная мужчынская, у [[1908]] — жаночая аднакласная царкоўнапрыходскія школы. У [[1902]] пабудавана мураваная двухпавярховая двухкласная царкоўнапрыходская школа.
 
== Літаратура ==
* Кулагін, А. М.  Страчаная архітэктурная спадчына / А. М. Кулагін // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкалегія: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 718.
 
[[Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Беларусі]]