Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа''' — прафесійны тэатр, быў утвораны ў 1990 ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:01, 2 мая 2013

Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа — прафесійны тэатр, быў утвораны ў 1990 годзе на базе Народнага тэатра, які існаваў у Мазыры з пачатку 1950-х гадощ. Трупа тэатра была сфарміравана з артыстаў былога Народнага тэатра і маладых выпускнікоў тэатральнай студыі горада. Спачатку тэатр задумваўся як эксперымент і меў назву Беларускі эксперыментальны тэатр "Верасень". Заснавальнікам і першым мастацкім кіраўніком тэатра стаў рэжысёр Міхаіл Колас.

Трупа "Верасня" асвойвала драматургію сучасных беларускіх аўтараў - Г. Марчука, Ю. Куліка, А. Дзялендзіка, І. Сідарука, Ф. Булякова, а таксама ажыццяўляла новае сцэнічнае прачытанне класікі - п'ес Я. Купалы, В. Вольскага і іншых. На "вераснёўскай" сцэне ставілі спектаклі майстры сучаснай беларускай рэжысуры - М. Трухан, В. Баркоўскі, У. Караткевіч.

У 1994 годзе тэатру было прысвоена імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа. Рэпертуар тэатра працягваў папаўняцца ўзорамі класікаў і сучаснікаў сусветнай і айчыннай драматургіі. Паступова тэатр стаў арыентавацца на традыцыйныя формы пастановак і стаў драматычным.

Драматычны тэатр у Мазыры — адзін з самых маладых прафесійных калектываў Беларусі. Акрамя таго, Мазыр - першы з райцэнтраў Беларусі, у якога з'явіўся ўласны драмтэатр. Другім стаў Пінск.

З 1999 года мастацкім кіраўніком тэатра ім. І. Мележа становіцца Раман Цыркін. Першымі яго пастаноўкамі на сцэне Мазырскага тэатра былі пераважна п'есы лёгкага жанру, так званыя "камедыі палажэнняў" ("Мужчынскі род, адзіночны лік" Ж.-Ж. Брыкера і М. Ласега, "Кантракт" Ф. Вебера).

За адзін сезон тэатр выпускае 5-6 пастановак, з іх 2-3 - для юнага гледача. У 2002 і 2004 гадах тэатр стаў лаўрэатам абласнога фестывалю творчай тэатральнай моладзі, у 2003 і 2005 - стаў пераможцам на "Славянскіх тэатральных сустрэчах".