Гемацыянін: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Гемацыянін''' — дыхальны пігмент гемалімфы малюскаў, вышэйшых р...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:59, 25 ліпеня 2013

Гемацыянін — дыхальны пігмент гемалімфы малюскаў, вышэйшых ракападобных і некаторых павукападобных, якi ажыццяўляе ў арганізме транспарт кіслароду. Гемацыянін — бялок, які адносіцца да хромапратэідаў, малярная маса 350 000-6 500 000. Злучэнне кіслароду з гемацыянінам абумоўлена наяўнасцю ў яго складзе медзі. Акіслены гемацыянін афарбаваны ў сіні колер, адноўлены - бясколерны.