Аперэта: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др афармленне
Радок 1:
[[File:Orpheus1858.jpg|thumb|Афіша аперэты «Арфей у пекле», 1874]]
'''Аперэта''' ({{lang-it|operetta}}<ref name=pr>Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.120</ref>, літаральна ''маленькая опера'')  — адзін з відаў музычнага тэатра, у якім спалучаюцца вакальная і інструментальная музыка, танец, балет, элементы эстраднага мастацтва. Аперэты пішуцца на камічны сюжэт, музычныя нумары ў іх карацейшыя за [[опера|оперныя]], у цэлым музыка аперэты носіць лёгкі, папулярны характар, аднак успадкоўвае напрасткі традыцыі акадэмічнай музыкі.
 
У XVII  — першай палове XIX ст. аперэтаю называлі невялікую, звычайна камічную оперу. Як самастойны музычна-тэатральны жанр сфармавалася ў сярэдзіне XIX ст. ў Францыі. У аперэце вакальныя нумары (арыі песеннага характару, песні, дуэты, хоры) чаргуюцца з танцамі і размоўнымі дыялогамі. Родапачынальнікам аперэты лічыцца французскі кампазітар [[Жак Афенбах]], які стварыў звыш 100 твораў у гэтым музычным жанры (напр., «Арфей у пекле», 1858; «Чароўная Алена», 1864 і інш.).
 
Выдзяляюцца наступныя разнавіднасці аперэты: сатырычная французская аперэта (прадстаўнік  — Ж. Афенбах); пранізаная стыхіяй вальсу венская аперэта ([[Іаган Штраус, сын|І. Штраўс - — сын]], [[Ф. Зупе]]); узбагачаная вугорскімі танцавальнымі рытмамі новая венская аперэта ([[Ф. Легар]], [[І. Кальман]]).
 
У сярэдзіне ХІХ ст. словам «аперэта» часам называў свае п'есы [[В. Дунін-Марцінкевіч]], у супрацоўніцтве з якім [[С. Манюшка]] стварыў свае аперэты «Рэкруцкі набор», «Ідылія» і інш. У 1920-30-я г. былі створаны блізкія да аперэты музычна-камедыйныя творы («Каваль-ваявода», «Простыя сэрцы», «Цудоўная дудка» і інш.), а пастаноўкі «Кухня святасці» [[Я. Цікоцкі|Я. Цікоцкага]] (1931) і «Зарэчны барок» С. Палонскага і М. Іванова (1940) сучаснікамі вызначаліся як «першыя савецкія аперэты». У 1960  — першай палове 1990-х г. шмат выдатных узораў мастацтва аперэты стварылі беларускія кампазітары [[Ю. Семяняка]] («Пяе Жаваранак», «Паўлінка», «Тыдзень вечнага кахання» і інш.), [[Р. Сурус]] («Несцерка», «Судны час») і інш. У Беларусі аперэты ідуць на сцэне [[Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр| Музычнага тэатра]].
 
{{зноскі}}
* [http://nataliamalkova61.narod.ru/index/radioperedachi/0-14 Радиосериал М.Малькова "Звучащая история оперетты" (№№ 1-15)- по-русски]
 
== Літаратура ==
* Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі.  — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
 
== Спасылкі ==
* [http://nataliamalkova61.narod.ru/index/radioperedachi/0-14 РадиосериалРадыёсерыял М. Малькова "Звучащая«Гук историягісторыі оперетты"аперэты» (№№ № 1-15)-] по{{ref-русски]ru}}
 
{{Commonscat|Operetta}}