Зоська Верас: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: сьц → сц (3), для аддзелу → для аддзела, ягоны → яго, зь → з , й → і , Баляд → Балад, (1934)| → , 1934| (3), ага павету → using AWB
Радок 69:
[[File:Zapiska-bogdan.jpg|thumb|Запіска Максіма Багдановіча Зосцы Верас, напісаная падчас гульні моладзі на вечарынцы. г. Мінск. 1917 г.]]
[[Выява:Зямкевіч, Леўчык, Верас.jpg|250px|thumb|[[Гальяш Леўчык]], Зоська Верас, [[Рамуальд Зямкевіч]]]]
Удзельніца [[Гродзенскі гурток беларускай моладзі|Гродзенскага гуртка беларускай моладзі]] (1909—1913), дзе працавала бібліятэкарам і сакратаром<ref name="СГП"/>. Падчас удзелу ў гуртку грала ў пастаноўцы п'есы «[[Па рэвізіі]]» ў лютым 1910 г. Пантурчыху, а ў «Модным шляхцюку» ў лютым 1911 г. — Ганку. Паказ апошняй прайшоў на кватэры ў Л. Сівіцкай<ref name="СВ"/>. Удзельнічала ў выданні альманаха «Колас беларускай нівы» (Гродна, 1913). Кантактавала з газетай «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]», віленскімі выдавецтвамі, перапісвалася з [[Іван Іванавіч Луцкевіч|І. Луцкевічам]], [[Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі|В. Ластоўскім]], [[Аляксандр Мікітавіч Уласаў|А. Уласавым]].
 
Падчас [[Першая сусветная вайна|1-ай сусветнай вайны]] разам з маці, Эміліяй Сівіцкай, эвакуіравалася ў [[Горад Мінск|Мінск]]. Супрацоўнічала з «[[Беларуская хатка, Мінск|Беларускай хаткай]]», дзе пазнаёмілася з [[Ядвігін Ш.|Ядвігіным Ш.]] і яго дачкой [[Ванда Лявіцкая|В. Лявіцкай]], а таксама з [[Аркадзь Антонавіч Смоліч|А. Смолічам]] і [[Уладзіслаў Галубок|У. Галубком]], пасябравала з [[Максім Адамавіч Багдановіч|М. Багдановічам]]. У 1916—1917 працавала ў Мінскім аддзеле [[Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны|Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]]. У 1917 г. Зоська Верас удзельнічае ва [[Першы Усебеларускі з'езд|Усебеларускім кангрэсе]].