Гісторыя ЗША: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 14:
=== «Мэйфлаўэр» ===
 
У [[1620]] г. ў Вірджынію адправіўся [[карабель]] з англійскімі [[пурытане[[|пурытанамі]], якія пражывалі як [[бежанцы]] ў [[Галандыя|Галандыі]]. Справа была ў тым, што па прычыне іх рэлігійных поглядаў і грамадзянскай пазіцыі пурытане мусілі пакінуць Вялікабрытанію. Урад Галандыі станоўча ставіўся да іх веры і быў у стане канкурэнтнай барацьбы з Вялікабрытаніяй. Таму мноства пурытан перасялілася ў Галандыю. Але на новай радзіме яны сутыкнуліся з [[дыскрымінацыя]]й з боку мясцовых пурытан (Напрыклад, англічанам не давалі магчымасць займацца пэўнымі відамі працы альбо рабіць кар'еру ў Царкве).
 
Некаторыя сем'і эмігрантаў вырашылі перасяліцца ў Вірджынію, якая тады належыла прыватнай англійскай кампаніі і давала больш шансаў на свабоду веравызнання. Але карабель «Мэйфлаўэр», на якім яны плылі, збіўся з курса ў выніку [[шторм]]а і перасяленцы апынуліся некалькі далей ў паўночным напрамку ад сваёй мэты. Так была заснавана калонія [[Новая Англія]].