Гінекамастыя: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Гінекамастыя''' (ад {{lang-el|γῠνή}} — жанчына і {{lang-el2|μαστός}} — грудзі) — празмернае адно-...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:05, 29 жніўня 2013

Гінекамастыя (ад грэч. γῠνή — жанчына і μαστόςгрудзі) — празмернае адно- або двухбаковае павелічэнне ў мужчын малочных залоз, часам па тыпу жаночых.

У перыяд палавога паспявання часта ўзнікае хваравітае ўшчыльненне малочных залоз, якое затым самаадвольна знікае. Памер павелічэння грудной залозы можа быць розны - ад 1 да 10 см. У сярэднім памер складае каля 4 см.

Вельмі часта гінекамастыя ўзнікае ў мужчын-спартсменаў з прычыны рэзкага зняцця нагрузак, а таксама пры пастаянных псіхалагічных нагрузках. Патэнцыйная раўнавага жаночых і мужчынскіх гармонаў пры актыўным спартыўным жыцці парушаецца ў карысць тэстастэрону. Пры адсутнасці нагрузак і пад уздзеяннем пастаянных негатыўных псіхалагічных фактараў, баланс ссоўваецца ў бок жаночых гармонаў.

Этыялогія

Прычынай гінекамастыі могуць быць розныя эндакрынопатыі: сіндром Клайнфельтэра, тэстыкулярная фемінізацыя, сіндром Райфенштэйна, кастрацыя і гіпатэрыёз, пухліны яечкаў (з'яўленне клетак Лейдыга), пухліны гіпофізу і наднырачнікаў. Гінекамастыя можа быць пухлінавым сіндромам пры раку бронхаў. Яна ўзнікае таксама пры цырозе печані, дыстрафіі ад галадання. Шэраг лекавых прэпаратаў пры працяглым ужыванні можа прывесці да гінекамастыі: спіраналактон, дыгіталіс, метылдопа, рэзерпін, мепрабамат, фенатыязін, рысперыдон, кетаканазол, канабіянты, гармонатэрапія эстрагенамі, тэстастэронам або ганадатрапінам.


Лячэнне хірургічнае.