Луг: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
untagged non-categorized.
перапісаў
Радок 1:
[[Выява:Flood-meadow near Hohenau.jpg|thumb|right|Луг у [[Хоэнау-ан-дэр-Марх]]]]
{{значэнні}}
'''Луг'''  — расліннае згуртаванне ([[біягеацэноз]]) шматгадовых траў, прыстасаваных да ўмоў сярэдняга ўвільгатнення.
'''Луг''' — у шырокім сэнсе — [[тып расліннасці|тып]] занальнай і [[Інтразанальная расліннасць|інтразанальнай]] [[расліннасць|расліннасці]], які характарызуецца панаваннем шматгадовых травяністых [[расліна|раслін]], галоўным чынам [[злак]]аў і [[асот|асотавых]], ва ўмовах дастатковага або залішняга ўвільгатнення. Агульная для ўсіх лугоў уласцівасць складаецца ў наяўнасці [[травастой|травастою]] і [[дзёран|дзёрну]]. Адрозніваюць мацерыковыя, поймавыя і горныя лугі.
 
[[Травы]] нармальна развіваюцца ўвесь перыяд вегетацыі, без летняга перапынку, характэрнага для стэпаў. Займаюць каля 150—200 млн. га ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар'я (пераважна ў [[Еўропа|Еўропе]]) і ў [[Новая Зеландыя|Новай Зеландыі]]. Адрозніваюць мацерыковыя (сухадольныя ўвільгатняюцца атмасфернымі ападкамі, нізінныя — атмасфернымі ападкамі і грунтавымі водамі), заліўныя (на тэрасах рачных далін) і горныя (таксама высакагорныя).
Мацерыковыя лугі — лугі, размешчаныя на [[раўніна]]х па-за [[пойма|поймамі]]. Мацерыковыя лугі падзяляюцца на мурожныя і нізінныя; распаўсюджаны ў лясной, лесастэпавай і стэпавай зонах.
 
Агульная ўласцівасць лугоў — утварэнне травастою і дзярніны (паверхневы слой глебы з каранямі і карэнішчамі траў). Маса падземных органаў раслін у 3—5 і болей разоў перавышае масу надземных. Характэрны травастой — [[асаковыя]], [[бабовыя]], [[злакі]] (мятлюжкакветныя), разнатраўе.
Лугавыя глебы — тып [[глеба|глеб]], якія фарміруюцца пад лугавой расліннасцю ва ўмовах падвышанага паверхневага ўвільгатнення і/або сталай сувязі з грунтавымі водамі. Лугавыя глебы характарызуюцца наяўнасцю глеевага гарызонту ў ніжняй частцы профіля, добра развітым [[гумус]]авым гарызонтам, часта засолены і карбанатны.
 
Большасць прыродных лугоў узнікае на месцы былых [[лес|лясоў]], [[балота|балот]], там, дзе кліматычныя і глебавыя ўмовы спрыяюць шматгадовым травам, а не дрэвам і кустам. Прыродныя лугі — важная крыніца каштоўных кармавых, харчовых, лекавых, меданосных, тэхнічных раслін, рэзерват генетычнага фонду траў. Штучныя (сеяныя) лугі ўзнікаюць у выніку дзейнасці чалавека (напр., арашэнне стэпаў). Для павышэння прадукцыйнасці іх акультурваюць (ачышчаюць ад кустоў, падразаюць купіны, уносяць угнаенні і інш.). Выкарыстоўваюцца як сенажаці і пашы.
== Віды сенажацяў ==
* [[Альпійскія луг]]
* [[Поплавы]]
 
== Гл. таксама ==
* [[Класіфікацыя расліннасці]]
 
== Літаратура ==
* Пярэднеў У. Луг // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.
* [[Іосіф Міхайлавіч Сцепановіч|Сцепановіч І.]] Эколага-фларыстычны дыягназ сінтаксонаў прыроднай травяністай расліннасці Беларусі. Мн., 2000.
 
== Спасылкі ==
Радок 20 ⟶ 22:
{{botanics-stub}}
 
[[Катэгорыя:Луг|* ]]
 
[[an:Prato]]