Ааміцэты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: Клеткав → Клетачн (2), осьбі → осбі, носбі → носьбі using AWB
Радок 26:
 
== Будова ==
Міцэлій цэнацытны, г.зн. шматядзерны, які не мае перагародак, акрамя тых, якія адасабляюць рэпрадуктыўныя органы. Ён звычайна разгаліноўваецца слаба, у некаторых прымітыўных відаў фармуе плазмодый. КлеткаваяКлетачная сценка складаецца з [[цэлюлоза|цэлюлозы]] (а не хітыну як у сапраўдных грыбоў) і [[глюкан]]а.
 
== Цыкл развіцця ==
Ааміцэты размнажаюцца як бясполым, так і палавым шляхам. Пры бясполым размнажэнні ўтвараюцца зааспоры ў [[спарангій|спарангіях]]. У шэрагу выпадкаў спарангій можа аддзяляцца ад спарангіяносьбіта і прарастаць як адна [[споры|спора]]. Зааспоры маюць два жгутка - пярэдні пёрысты і кнутападобны задні, уласна i служыць для перамяшчэння.
 
Палавое размнажэнне прадстаўлена своеасаблівай [[аагамія]]й. Аагоній змяшчае адну або некалькі яйцаклетак, у той час як антэрыдый не ўтварае адасобленых [[гамета|гамет]] і пры апладненні проста пералівае частку свайго клеткавагаклетачнага змесціва з ядрамі ў аагоній, што з'яўляецца характэрнай прыкметай, паводле якой вылучана група. Утвораныя пасля апладнення ааспоры з'яўляюцца спачывальнай формай ааміцэта, у якой ён знаходзіцца ў неспрыяльны перыяд, напрыклад, зімой. Увесну яны прарастаюць, даючы зааспарангій. Такім чынам, ааспоры да таго ж і адзіная дыплоідная стадыя ў цыкле развіцця ааміцэтаў. Для ааміцэтаў характэрны гінадраміксіс (ад «гіна» - жаночы, «андрас» - мужчынскі), г.зн. змена полу пры наяўнасці пэўных ферамонаў (антэрыдыёл, ааганіёл). Сустракаецца толькі ў двудомных, у якіх антэрыдыі і архегоніі развіваюцца на розных таломах.
 
== Літаратура ==