Аляксандр Ісакавіч Хацкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
untagged non-categorized.
Радок 1:
'''Аляксандр Ісакавіч Хацкевіч''' ([[{{ДН|28 студзеня]] [[|1|1895]]}}, [[Вёска Навасёлкі, Барысаўскі раён|в. Навасёлкі]], [[Барысаўскі раён]], [[Мінская вобласць]]  [[{{ДС|24 лістапада]] [[|11|1937]]}})  — дзяржаўны дзеяч БССР.
 
== Біяграфія ==
Працаваў на лесапільных заводах [[Горад Барысаў|Барысава]] і [[Горад Рэчыца|Рэчыцы]]. З [[1915]]  г. у арміі, пасля ранення з [[1918]]  г. на радзіме. Удзельнічаў ва ўстанаўленні савецкай улады на Барысаўшчыне. Са снежня [[1918]]  г. старшыня Лошніцкіх валасных выканкома і рэўкома. У час польскай акупацыі кіраваў партызанскімі групамі на Барысаўшчыне. У [[1920]]  г. старшыня Барысаўскага павятовага РСІ, са снежня  — Барысаўскага павятовага выканкома. У [[1921]]  г. узначальваў камісію па барацьбе з бандытызмам, спекуляцыяй і дэзерцірствам. У снежні [[1922]]  г. як член паўнамоцнай дэлегацыі БССР падпісаў Дэкларацыю аб утварэнні СССР. З мая [[1924]]  г. старшыня Магілёўскага акруговага выканкома, з красавіка [[1925]]  г. [[Спіс міністраў унутраных спраў Беларусі|нарком унутраных спраў БССР]]. У [[1926]] [[1927]]  гг. пастаянны прадстаўнік урада БССР пры ўрадзе СССР. З мая [[1927]]  г. сакратар [[Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР|ЦВК БССР]], адначасова старшыня Нацыянальнай камісіі пры ЦВК БССР, на гады дзейнасці якой на чале з Хацкевічам прыпаў пік праводзімай у рэспубліцы палітыкі [[Беларусізацыя|беларусізацыі]]. У [[1928]]  г. узначаліў урадавую камісію па рэарганізацыі [[Інстытут беларускай культуры|Інстытута беларускай культуры]] ў [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Беларускую Акадэмію навук]]. З лютага [[1931]]  г. [[Спіс міністраў фінансаў Беларусі|нарком фінансаў БССР]]. У [[1935]] [[1937]]  гг. сакратар Савета Нацыянальнасцей ЦВК СССР. Уваходзіў у склад рэдакцыйнай камісіі па выпрацоўцы Канстытуцыі СССРП 1936  г., узначальваў Камісію па амністыі і савецкім грамадзянстве. Быў рэдактарам часопіса «Революция и национальности», член рэдакцыйнага савета Вялікага савецкага атласа свету. Выступаў у друку па пытаннях савецкага будаўніцтва. Член ЦВК БССР у [[1920]] [[1937]]  гг. і яго Прэзідыума ў [[1925]] [[1936]]  гг. Член ЦВК СССР у [[1922]] [[1924]]  гг., [[1925]] [[1937]]  гг. і яго Прэзідыума ў [[1927]] [[1935]]  гг. Член Кантрольнай Камісіі ЦБ КП(б)Б у [[1920]] [[1921]]  гг., ЦБ КП(б)Б у [[1922]] [[1924]]  гг. Член ЦК КП(б)Б у [[1927]] [[1937]]  гг. Кандыдат у члены Бюро ЦК КП(б)Б у [[1929]] [[1934]]  гг. [[25 ліпеня]] [[1937]]  г. арыштаваны ў [[Масква|Маскве]], этапіраваны ў [[Мінск]]. Неабгрунтавана абвінавачаны ў прыналежнасці да «Арганізацыі правых» і кіраўніцтве ёй і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў [[1956]]  г.
 
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы БССР]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне]]
[[Катэгорыя:Народныя камісары БССР]]