Ян IX: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ' {{Цёзкі|Ян }} {{Іерарх | імя = Ян IX | арыгінал імя = {{lang-la|Ioannes PP. IX}} | імя пры нараджэнн...'
(Няма розніцы)

Версія ад 17:20, 14 кастрычніка 2013

Ян IX (лац.: Ioannes PP. IX; 840900) — папа рымскі з студзеня 898 па студзень 900. Родам з Цівалі, манах Бенедыктынскага ордэна. Яго абранню папярэднічалі Трупны сінод і падазроныя смерці двух яго папярэднікаў. Ян прадстаўляў у Латэране партыю нябожчыка Фармоза, якой процідзейнічала партыя Сергія, адлучанага Янам ад царквы. Яго галоўнымі мерапрыемствамі былі царкоўныя саборы ў Равене і Рыме, што прызналі несапраўднасць Трупнага сінода і пастанавілі знішчыць яго дакументы. Вымушаны каранаваць імператарам Берэнгара Фрыульскага, пасля яго аддалення Ян IX прызнаў законным імператарам яго суперніка Ламберта, з дапамогай якога і ўтрымаўся на прастоле. У надзеі спыніць перыяд нестабільнасці вакол папскага прастола ён аднавіў «рымскую канстытуцыю» Лотара I, па якой на папскіх выбарах абавязкова павінен быў прысутнічаць прадстаўніка імператара.

Ян IX
лац.: Ioannes PP. IX
Ян IX
116-ы Папа Рымскі
студзень 898 — студзень 900
Царква Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік Тэадор II
Пераемнік Бенедыкт IV
Дзейнасць каталіцкі святар, пісьменнік
Нараджэнне 840(0840)
Цівалі, Італія
Смерць 900(0900)
Рым, Італія
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).

Шаблон:Papa-stub