Генрых Дмахоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: clean up using AWB
др clean up, replaced: ува → ва using AWB
Радок 1:
[[Image:POL Henryk Dmóchowski.jpg|thumb|Генрых Дмахоўскі]]
'''Ге́нрых Дмахо́ўскі''', '''Генры Д. САНДЭРС''', '''Генрык ДМУХОУСКІ''' ({{ДН|26|10|1810}} — {{ДС|26|5|1863}}) — удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху 1820 — пач. 1830-х г., адзін з лідараў польскай палітычнай эміграцыі ў Францыі, [[скульптар]].
 
Пасля сканчэння прыродазнаўчага факультэта [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]] далучыўся да [[паўстанне 1830-1831|паўстання 1830—1831]], удзельнічаў у партызанскіх дзеяннях на мяжы Расійскай імперыі. Пасля паразы паўстання атрад Г. Дмахоўскага быў вымушаны адступіць на Палессе, а затым на Валынь, адтуль у Галіцыю (на тэрыторыю [[Аўстра-Венгрыя|Аўстра-Венгрыі]]). Аўстра-венгерскія ўлады арыштавалі Г. Дмахоўскага, суд прыгаварыў яго да зняволення, якое адбыў у 1834—1841 у крэпасці Куфтайн. Пасля вызвалення жыў увау Францыі, вучыўся ў мастацкай школе, наведваў майстэрні вядомых скульптараў.
 
У 1846 удзельнічае ў вулічных баях у Львове. У 1852 апынуўся ў ЗША пад імем Генры Д. Сандэрс. Для будынку кангрэсу (у Вашынгтоне) ён стварае бюсты Джорджа Вашынгтона, Томаса Джэферсана, Бенджаміна Франкліна, Тадэвуша Касцюшкі. Гэтыя бюсты і сёння ўпрыгожваюць памяшканне Кангрэсу ЗША. У гэты час ён робіць медальён з сілуэтамі пакараных смерцю дзекабрыстаў, бюст Л. Кошута, скульптурную групу «Гарыбальдзі з воінамі». У ЗША памерлі яго жонка і дзеці, пахаваныя ў Філадэльфіі, на магіламі Г. Дмахоўскім пастаўлены помнік. Па смерці родных, у маі 1861 (4 гады цягнулася бюракратычная валакіта — пакуль яму далі дазвол выехаць з ЗША) Г. Дмахоўскі адкрывае скульптурнае атэлье ў Вільні. Сярод найлепшых твораў, зробленых у гэты час, — мадэль надмагільнага помніка [[Барбара Радзівіл|Барбары Радзівіл]], фігура Св. Уладзіслава для віленскай кафедры, помнік Уладзіслава Сыракомлі. Абраны грамадствам правадзейным членам Віленскай археалагічнай камісіі.