Гавана: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: Мэтай → Метай, Метай → Мэтай, музыкаў → музыкантаў using AWB
Радок 85:
У 1762 горад захапілі войскі брытанскай арміі, аднак вайна працягвалася нядоўга, і захопнікі пакінулі Гавану ўжо ў 1763 годзе. Да канца XIX стагоддзя Гавана стала цэнтрам вызваленчага руху супраць улады іспанскіх каланізатараў, а ў лютым 1895 гады ў горадзе ўспыхнула рэвалюцыя, а затым «народна-вызваленчая» вайна, якая ахапіла ўсю краіну.
 
У верасні 1895 года ў Гаване была абвешчаная незалежнасць Кубы ад Іспаніі. У 1898 годзе іспанскі ўрад прызнаў самастойнасць Кубы, аднак пакінулапакінуў за сабой права прызначаць генерал-губернатара. У тым жа годзе ў канфлікт паміж Іспаніяй і кубінскімі рэспубліканцамі ўмяшаліся ЗША, якія абвясцілі вайну Іспаніі. У 1898, у часы ваенных дзеянняў паміж Іспаніяй і ЗША, у Гавану ўварваліся амерыканскія войскі, заняўшы горад і блакаваўшы прыбярэжныя раёны вострава. Амерыканскі акупацыйны рэжым працягваўся ў Гаване да 1902 года.
 
У 1902 годзе, калі вызваленая Куба атрымала незалежнасць і на яе тэрыторыі была ўведзена рэспубліканская форма праўлення, Гавану абвясцілі сталіцай зноў утворанай Рэспублікі Кубы.