Футбол: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: == У Сеціве == → == Спасылкі ==, нглійскамоўн → нгламоўн, фэры → феры, мэтай → метай (2), метай → мэтай (2), == → == (2), г using AWB
др →‎Працэс гульні: clean up, replaced: нападаючы → нападнік (3) using AWB
Радок 16:
Асобная футбольная гульня называецца матчам, які ў сваю чаргу складаецца з двух таймаў па 45 хвілін. Паўза паміж першым і другім таймам складае 15 хвілін, на працягу якой каманды адпачываюць, а па яе заканчэнні мяняюцца варотамі.
У футбол гуляюць на полі з травяным ці сінтэтычным пакрыццём. Каманды-суперніцы складаюцца не больш чым з 11 гульцоў, з якіх 10 — палявыя і 1 — [[брамнік]]. Яго асноўная задача — абарона варот. Астатнія гульцы таксама маюць свае задачы і пазіцыі на полі. [[Абаронца|Абаронцы]] — размяшчаюцца ў асноўным на сваёй палове поля, іх асноўная задача — процідзейнічаць нападаючымнападнікам гульцам процілеглай каманды. [[Паўабаронца|Паўабаронцы]] — дзейнічаюць у сярэдзіне поля, іх роля — дапамагаць абаронцам ці нападаючымнападнікам у залежнасці ад гульнявой сітуацыі. [[Нападаючынападнік]]яі — размяшчаюцца пераважна на палове поля суперніка, асноўная задача — забіваць галы.
Мэта гульні — забіць мяч у вароты суперніка, зрабіць гэта як мага болей разоў і пастарацца не дапусціць гала ў свае вароты. Матч выйграе тая каманда, якая забіла больш галоў.
У тым выпадку, калі на працягу двух таймаў каманды забілі аднолькавую колькасць галоў, або фіксуецца нічыя, або пераможца выяўляецца ў адпаведнасці з рэгламентам матча. У гэтым выпадку можа быць назначаны дадатковы час — яшчэ два таймы па 15 хвілін кожны. Як правіла, паміж асноўным і дадатковым часам матчу ёсць перапынак. Паміж таймамі дадатковага часу камандам даецца час толькі каб памяняцца паловамі поля. Раней у футболе існавалі правілы, якія аб'яўлялі пераможцам каманду, якая першай забіла гол (правіла «залатога гола») або каманду, якая выйгравала па заканчэнні любога з дадатковых таймаў (правіла «срэбнага гола»). Зараз дадатковы час або не назначаецца зусім, або гуляецца ў поўным аб'ёме (2 таймы па 15 хвілін). Калі на працягу дадатковага часу пераможцу выявіць не ўдаецца, праводзіцца серыя пасляматчавых пенальці, якія не з'яўляюцца часткай матчу. Серыя вядзецца датуль, пакуль не будзе выяўлены пераможца.