Вільнюскі ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up using AWB
др clean up, replaced: Юзэф → Юзаф (5) using AWB
Радок 37:
Тут дзейнічалі тайныя студэнцкія арганізацыі [[філарэты|філарэтаў]], [[філаматы|філаматаў]]. У 1823 годзе па справе аб прыналежнасці да іх былі арыштаваныя дзясяткі навучэнцаў, сярод якіх і Адам Міцкевіч, і пасля доўгатэрміновага трымання за кратамі высланыя ў розныя гарады Расіі. Адам Чартарыйскі быў адхілены ад універсітэту, яго месца заняў Мікалай Навасільцаў ([[1768]]—[[1838]]). Пасля гэтага паступова ўвадзілася руская мова.
 
У розны час тут вучыліся літаратар і калекцыянер Аляксандр Жыркевіч ([[1857]]—[[1927]]), польскі дзяржаўны дзеяч [[ЮзэфЮзаф Пілсудскі]] ([[1867]]—[[1935]]), савецкі дзяржаўны дзеяч [[Фелікс Дзяржынскі]] ([[1877]]—[[1926]]), акцёр [[Васіль Качалаў]] ([[1875]]—[[1948]]), мастак Мсціслаў Дабужынскі ([[1875]]—[[1957]]), літоўскі кампазітар Канстанцінас Галкаускас ([[1875]]—[[1963]]), тэарэтык літаратуры Міхаіл Бахцін ([[1895]]—[[1975]]).
 
З-за непасрэднай ці ўскоснай падтрымкі шматлікімі студэнтамі і выкладчыкамі [[Паўстанне 1830-1831|паўстання 1831]] года рэскрыптам [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалая I]] [[1 мая]] [[1832]] года ўніверсітэт цалкам скасоўваецца. Медыцынскі і тэалагічны факультэты ператвараюцца ў Медыка-хірургічную акадэмію, якая потым перадаецца Кіеўкаму ўніверсітэту Св. Уладзіміра і ў каталіцкую Духоўную акадэмію, з часам пераведзеная ў [[Санкт-Пецярбург]]).
Радок 44:
 
=== Універсітэт Стэфана Баторыя ===
Па ўказу [[ЮзэфЮзаф Пілсудскі|ЮзэфаЮзафа Пілсудскага]] ад [[28 жніўня]] [[1919]] года ў Вільні быў заснаваны ўніверсітэт. [[11 кастрычніка]] [[1919]] года адбылося ўрачыстае адкрыццё ўніверсітэта Стэфана Баторыя ({{lang-pl|Uniwersytet Stefana Batorego w Wilnie}}), створаны [[28 жніўня]] [[1919]] года на загад [[ЮзэфЮзаф Пілсудскі|ЮзэфаЮзафа Пілсудскага]] на месцы былога Віленскага ўніверсітэта. Моваю выкладання ў міжваенны перыяд была выключна польская, таму ўніверсітэт успрымаўся як фарпост польскасці на шматэтнічным усходзе Другой Рэчы Паспалітай (т.зв. «[[Крэсы ўсходнія]]»). Універсітэт не быў цэнтральным у Другой Рэчы Паспалітай, найбольш славіўся факультэт польскай філалогіі - менавіта ён даў жыццё паэтычнай групе "Жагарыстаў", да якой належыў і [[Чэслаў Мілаш]].
 
Пасля перадачы восенню [[1939]] года [[Вільня|Вільні]] [[Літва|Літоўскай Рэспубліцы]] універсітэт быў на кароткі час літуанізаваны. Яго назва была змененая на ''Vilniaus Universitetas'', а літоўская мова ўпершыню была абвешчаная адзінай афіцыйнай мовай выкладання. Польскія традыцыі ўніверсітэта Стэфана Баторыя пераняў [[Торуньскі ўніверсітэт Мікалая Каперніка]], які стваралі былыя прафесары з Вільні. Туды ж, у [[Горад Торунь|Торунь]], трапіла і большасць архіваў міжваеннага часу.