Аблвыканкамзах: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: Дапаможнік для падрыхтоўкі да централізаванага тэсціравання
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Абласны выканаўчы камітэт саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту''', скарочана '''Аблвыканкамзах''' або '''Аблвыкамзах''' — першы вышэйшы заканадаўчы (паміж з'ездамі Саветаў) орган савецкай улады на Заходнім фронце і ў Заходняй вобласці. Дзейнічаў з [[26 лістапада]] (9 снежня) [[1917]] па [[2 студзеня]] [[1919]] гг. у [[Мінск]]у (з [[19 лютага]] 1918 г. — эвакуіраваны у [[Смаленск]]).
 
Створаны ў выніку зліцця выканкамаў абласнога Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў (35 чалавек), Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерні (35 чал.) і Франтавога камітэта Заходняга фронту (100 чал.); уключаны таксама і 17 прадстаўнікоў прафсаюзаў: рабочых (11 чал.), чыгуначнікаў (4 чал.), паштова-тэлеграфных служачых (2 чал.). Пад кіраўніцтвам [[Паўночна-Заходні абласны камітэт РКП(б)|Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б)]] узначальваў усё ваенна-палітычнае і гаспадарчае жыццё Заходняй вобласці і фронту. Складаўся з 15 камісарыятаў (аддзелаў).