Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др арфаграфія, typos fixed: водарасцяў → водарасцей using AWB
Радок 2:
'''Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь''' — афіцыйны дакумент, які змяшчае сістэматызаваныя звесткі пра пэўныя віды жывёл і раслін, што з'яўляюцца рэдкімі або знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]]. Заснавана ў [[1979]] годзе. Выдае кнігу Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
 
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь утрымлівае звесткі аб стане віду, характары і ступені пагрозы яго існаванню. Адна з задач Чырвонай кнігі — забяспечыць доступ да інфармацыі аб [[Від, біялогія|відах]], якія падвяргаюцца найбольш высокай рызыцы знікнення. Адмысловы прававы статус рэдкіх і тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, відаў [[Жывёлы|жывёл]] і прадстаўнікоў [[Расліны|расліннага]] свету вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
 
==Першае выданне==
Радок 21:
У выніку ўжывання новых універсальных падыходаў пры падрыхтоўцы спісу відаў жывёл для 3-га выдання Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь адбыліся наступныя змены па групах жывёл: насякомых дададзена 27 відаў, а выключана 36, агульны лік склаў 70 відаў; сысуноў уключана дадаткова 4 віды, 1 від выключаны, агульны лік склаў 17 відаў; птушак дададзена 16 відаў, выключана 19, агульны лік склаў 72 віды; двухстворкавых малюскаў дададзена 2 віды, выключаны 1. Занесеныя 4 віды жабраногіх, якія раней адсутнічалі, і па 1 віду п'явак, ракападобных, [[Павукападобныя|павукападобных]] і [[Амфібіі|амфібій]].
 
У выданні пералік раслін і грыбоў, якія падлягаюць ахове, пашыраны на 60 відаў адносна 2-га выдання. Змены ў спісе ахоўных відаў раслін і грыбоў можна прадставіць наступным чынам: колькасць відаў судзінкавых раслін павялічана да 173 (было 156; выключана 24 і дададзены 41 новы від), мохападобных — да 27 відаў (было 15, дададзена 12), [[Водарасці|водарасцяўводарасцей]] — да 21 віду (было 9, дададзена 12), лішайнікаў — да 24 відаў (было 17, выключана 4, дададзена 11), грыбоў — да 29 відаў (было 17, выключана 3, дададзена 15). Усяго выключаны 31 і дададзены 91 новы від.
 
== Новыя віды ў кнізе ==