Андрэ Датэль: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7:
З юнацтва пісаў вершы<ref name="Дирижабль"/>, дэбютаваў у друку ў 1927 годзе<ref name="КЛЭ"/>, таксама друкаваўся ў шматлікіх часопісах-аднадзёнках пачатку XX ст.<ref name="Дирижабль"/>. У 1928 годзе выпусціў цыкл вершаў «Ясная кніжка» (''«Le petit livre clair»'')<ref name="КЛЭ"/>. Вядомасць прыйшла толькі ў 1940-я гады, калі А. Датэль пачаў рэгулярна публікаваць свае раманы, якія атрымалі нямала літаратурных прэмій<ref name="Дирижабль"/>. У лірыцы А. Датэль адкрыў і ўмацаваў ардэнскую тэматыку, пазней развітую яго маладымі землякамі<ref name="Дирижабль"/>.
 
Аўтар дзясяткаў раманаў, аповесцей і навел, у т.л. раманаў «Патэтычная вёска» («Le village pathétique», 1943), «Нідзе» («Nulle part», 1943), «Плато Мазагран» («Le plateau de Mazagran», 1947), «Шляхі-дарогі» («Les chemins du long voyage», 1949), «Краіна, у якую ніколі не патрапіш»<ref>''Весялуха М.'' Масток паміж мовамі… С. 9.</ref> («Le pays où l'on n'arrive jamais», 1955), «Неба прадмесцяў» («Le ciel du faubourg», 1956), «Душа мая» («Ma chère âme», 1961), фантастычнай аповесці «Востраў жалезных птушак» («L’île aux oiseaux de fer», 1956), зборніка навел «Ідыліі» («Idylles», 1961).<ref name="КЛЭ"/>
 
Пераняў ад сюррэалістаў культ [[А. Рэмбо]], чыя этыка і эстэтыка ўплыла на яго творчасць. Прысвяціў творчасці Рэмбо шэраг эцюдаў — «Паслядоўнасць творчасці Рэмбо» («L’œuvre logique de Rimbaud», 1933), «Рэмбо і сучаснае бунтарства» («Rimbaud et la révolte moderne», 1952)<ref name="КЛЭ"/>.