Залознікавыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Таксон |image file = Scrophularia nodosa8.jpg |image title = Scrophularia nodosa |image descr = ''Scrophularia nodosa'' |regnum...'
 
абнаўленне звестак
Радок 28:
|grin = 1023
}}
'''Залознікавыя''' (''FagaсеаеScrophulariáceae'') — [[сямейства]] кветкавых раслін.
 
== Апісанне ==
Пераважная частка відаў  — травяністыя шматгадовыя расліны ці паўхмызнякі, параўнальна нямногія — хмызнякі, адзінкавыя прадстаўнікі — дрэвы і нават ліяны. Лісты залознікавых простыя, без прылісткаў, чарговыя ці процілеглыя (могуць чаргавацца на адной і той жа расліне), іншы раз кальчаковыя. Характэрна прысутнасць бікалатэральных пучкоў. Кветкі заўсёды зігаморфныя, чатырохкругавыя, пяцічленныя, даволі разнастайныя ў выніку рэдукцыі і зрастання некаторых органаў кветкі. Пяцічленная зрослалістая чашачка ў некаторых відаў роду ''[[Veronica]]'' становіцца чатырохлістай. Венчык то з добра выражанай, то з ледзь-ледзь прыкметнай трубачкай, амаль правільнай (''[[Verbascum]]'') ці рознай зігаморфнай і двухгубай (''Scrophularia'', ''Antirrhinum''), іншы раз і шпорцавы (''Linaria''). У іншых выпадках пры зрастанні пялёсткаў венчык становіцца чатырохпялёсткавым (''Veronica''). Андрацэй у большай часткі родаў складаецца з пяці тычынак, не заўсёды аднолькавай даўжыні і з розным апушэннем ніцей — Verbascum. Часта назіраецца рэдукцыя адной ці трох тычынак. Тады андрацэй становіцца чатырох- ці двухчленным. Гінецэй залознікавых двухчленны з пладалісцікаў, разме-шчаных у медыяльнай плоскасці (адрозненне ад паслёнавых). Завязь верхняя двухгняздовая, з плацэнтамі, звязанымі з перагародкай, якая дзеліць гняздо завязі. Слупок 1. Рыльца галоўчатае, цэльнае ці двухраздзельнае. У аснове завязі ёсць кальцавы ці аднабаковы нектараносны дыск.
 
== Пашырэнне ==