Залозніца вузлаватая

від раслін
(Пасля перасылкі з Scrophularia nodosa)

Зало́зніца вузлаватая[3][4] (Scrophularia nodosa) — від кветкавых раслін з роду Залозніца (Scrophularia) сямейства залознікавыя (Scrophulariaceae)

Залозніца вузлаватая
Scrophularia nodosa8.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scrophularia nodosa L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  34039
NCBI  90363
EOL  578110
GRIN  t:33421
IPNI  30088899-2
TPL  kew-2587382

НазвыПравіць

Залозніца вузлаватая, зябер[5], зябёр, падтыннік, падценнік, старавіца[6][7][8][9], воўчая крапіва[10], валляковая трава[4].

Батанічнае апісаннеПравіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—125 см з клубнепадобна падоўжаным карэнішчам і прамастойным граністым сцяблом. Лісце простае, суцэльнае, буйное, яйцападобнай формы, завостранае, з пілаватым краем, на чаранках. Аснова ліста сэрцападобнай формы. Кветкі з пяццю пялёсткамі, на кветаножках, пакрытых валаскамі, у пірамідальных рэдкіх суквеццях. Плод — каробачка зялёна-бурага колеру.

Распаўсюджанне і экалогіяПравіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Расце па берагах вадаёмаў і ў прыбярэжных і пойменных хмызняках, на нізінных балотах, вільготных лугах і на ўзлесках вільготных лясоў, на пустках, агародах, у парках і садах, каля дарог. Ценевынослівая расліна, эўтроф, мезафіт і гіграфіт[11].

Гаспадарчае значэннеПравіць

Лекавая і меданосная расліна. Ядавітая для буйной рагатай жывёлы і коней.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 119. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 4,0 4,1 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  5. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  6. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  8. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
  9. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  10. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  11. Норичник шишковатый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) 

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

  • Норичник шишковатый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)