Залозніца

(Пасля перасылкі з Scrophularia)

Залозніца[3][4] (Scrophulária) — род шматгадовых траў або паўхмызнякоў сямейства залознікавыя (Scrophulariaceae), часта агіднага паху. Налічвае больш за 150 відаў, пашыраных на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі[5].

Залозніца

Залозніца вузлаватая (Scrophularia nodosa)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scrophularia L., 1753

Тыпавы від
Даччыныя таксоны
Гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  34030
NCBI  39249
EOL  11199524
GRIN  g:314900
IPNI  37999

Батанічнае апісанне правіць

Сцёблы раслін прамыя або галінастыя, вышынёй да 1[5] м. Лісце суцэльнае або рассечанае, з суцэльнымі краямі ці зубчастымі, ніжнія лісткі супраціўныя, верхнія — чаргаваныя. Кветкі непрыкметныя, з трубчастым двухгубым вяночкам[5], у большасці зеленаватыя, жоўтыя або пурпуровыя, у доўгіх вільчатых, гронкападобных суквеццях. Плод — яйкападобная ці амаль шарападобная шматнасенная каробачка, адкрываецца двума створкамі. Насенне авальнае, з папярочнымі зморшчынкамі.

Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды ядавітыя і пустазелле[5].

Віды правіць

 
Залозніца цяністая (Scrophularia umbrosa). Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Спіс некаторых відаў:[6]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 119. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Напісанне Залозніца ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 6. Мн., 1998, С. 515.
  5. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 538.
  6. Па даных сайта GRIN (гл. раздзел Спасылкі).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Scrophularia: інфармацыя на сайце GRIN (Праверана 28 студзеня 2010)
  • Залозніца: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)