Залозніца цяністая
Залозніца цяністая[1], Маташнік (Scrophularia umbrosa) — від кветкавых раслін з роду Залозніца (Scrophularia) сямейства залознікавыя (Scrophulariaceae).
Залозніца цяністая | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Scrophularia umbrosa Dumort. | |||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовая травяністая расліна вышынёй 60—120[1] см. Сцябло прамастойнае, крылатае. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, на кароткіх чаранках, пілаватае па краі. Трубка кветкавага вяночка і сярэдняя доля ніжняй губы зялёнага колеру, верхняя губа і спінка бура-чырвоныя. Плод — гладкая каробачка яйцападобнай формы.
Расліна ядавітая.
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных і трапічных абласцей Азіі. Расце па берагах вадаёмаў, на балотах, у чорнаалешніках, на вільготных лугах. Мезафіт, гіграфіт і мезатроф[2]. Добра пераносіць цень[2]. Цвіце ў чэрвені—ліпені.
Рэдкі і ахоўваемы від на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў[2].
Зноскі
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ а б в Норичник теневой: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
правіць- Дзмітрыева С. А. Залозніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 328—329.
Спасылкі
правіцьНоричник теневой: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)