Хатынь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Знішчэнне вёскі: дадатак да тэксту
др вікіфікацыя
Радок 30:
}}
 
'''Хатынь''' — колішняя вёска ў [[Лагойскі раён|Лагойскім раёне]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]] Беларусі. [[22 сакавіка]] [[1943]] года была знішчана нямецкімі карнымі войскамі пры ўдзеле [[118-ы ахоўны паліцэйскі батальён|118-га паліцэйскага батальёна]], (кудыякі ўваходзілібыў сфарміраваны ў тымасноўным лікуз іпалонных былыя палонныя чырвонаармейцы)чырвонаармейцаў, за тое, што жыхары вёскі быццам дапамагалі партызанам<ref>[http://www.rg.ru/2014/03/04/hatyn.html Кто сжёг Хатынь? Российская газета, 4 марта 2014]</ref>.
 
== Знішчэнне вёскі ==
Раніцай 22 сакавіка 1943 года на скрыжаванні дарог Плешчаніцы-Лагойск і Казыры-Хатынь партызаны атрада «Мсцівец» абстралялі легкавую машыну, у якой ехаў камандзір адной з рот 118 паліцэйскага батальёна гауптман Ганс Вельке. Вельке быў першым немцам, які заваяваў залаты алімпійскі медаль у лёгкай атлетыцы. Разам з былым лёгкаатлетам былі забітыя яшчэ некалькі паліцаяў-украінцаў. Паліцаі [[118 батальёнаахоўны (атрадпаліцэйскі быўбатальён|118 сфармаваны ў Кіеве)батальёна]] выклікалі на дапамогу спецыяльны батальён штурмбанфюрэра Аскара Дірлевангера. Пакуль батальён ехаў з Лагойска, паліцаі арыштавалі і неўзабаве расстралялі групу мясцовых жыхароў — лесасекаў. Да вечара 22 сакавіка, карнікі па слядах партызанаў выйшлі да вёскі Хатынь, якую спалілі разам з усімі яе жыхарамі. Камандаваў расправай начальнік штаба 118 паліцэйскага батальёна Рыгор Васюр, колішні старшы лейтэнант Чырвонай Арміі.
 
== Мемарыяльны комплекс «Хатынь» ==
Мемарыяльны комплекс на ўшанаванне памяці жыхароў в. Хатынь і іншых беларускіх вёсак, знішчаных акупантамі разам з насельніцтвам у [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікую Айчынную вайну]] адкрыты [[5 ліпеня]] [[1969]] г.
 
Аўтары: скульптар [[Сяргей Іванавіч Селіханаў|С.  І.  Селіханаў]], архітэктары Ю. Градаў, В. Занковіч, [[Леанід Мендэлевіч Левін|Л. Левін]] — Ленінская прэмія 1970 года.
 
Мемарыял складаецца з некалькіх частак. У цэнтры комплексу бронзавая скульптура Няскоранага чалавека (выш. 6,1 м) з забітым хлопчыкам на руках, побач самкнёныя гранітныя пліты нагадваюць дах адрыны, дзе карнікі спалілі жыхароў вёскі. На брацкай магіле мармуровы Вянок памяці з тэкстамі сімвалічных зваротаў загінулых да жывых з просьбай берагчы мір і спакой на зямлі і адказу жывых загінулым. Комплекс паўтарае планіроўку былой вёскі, на месцы кожнага спаленага дома вянок зруба, унутры якога абеліск у выглядзе коміна з імёнамі і прозвішчамі спаленых яго жыхароў, наверсе абеліска — звон; на месцы былых вясковых калодзежаў мемарыяльныя знакі. На могілках вёсак 185 урнаў з зямлёй са спаленых разам з жыхарамі і не адноўленых пасля вайны вёсак. У сцяне Жалобы 66 ніш з назвамі найбольш буйных лагераў смерці і месцаў масавай загубы мірных жыхароў і савецкіх ваеннапалонных на тэрыторыі Беларусі. Побач са сцяной Жалобы і Могілкамі вёсак сімвалічныя Дрэвы жыцця са спісам 433 вёсак, знішчаных разам з жыхарамі і адроджаных пасля вайны. У цэнтры мемарыяла Вечны агонь на ўшанаванне памяці кожнага чацвёртага жыхара Беларусі, які загінуў у вайну, і тры бярозы як сімвал жыцця.