Крычаўскае паўстанне 1743—1744 гадоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
др вырашэнне неадназначнасцей using AWB
Радок 1:
'''Кры́чаўскае паўста́нне 1743—1744 гадо́ў''' — буйное [[феадал|антыфеадальнае]] выступленне сялян [[Горад Крычаў|Крычаўскага]] староства князёў [[Род Радзівілаў|Радзівілаў]]. Выкліканае ўзмацненнем феадальнага прыгонніцкага прыгнёту і жорсткай эксплуатацыяй сялян. Паўстанне ўзначалілі мясцовыя сяляне [[Васіль Вашчыла]] і яго паплечнікі Іван Карпач, Стэсь Бачко, Васіль Вецер і іншыя<ref name="энцык">{{Кніга|аўтар=|частка=|загаловак=[[Энцыклапедыя гісторыі Беларусі|Энцыклапедыя гісторыі Беларусі]]|арыгінал=|спасылка=|адказны=[[Генадзь Пашкоў]]|выданне=|месца=Мінск|выдавецтва=Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі|год=1997|том=4|старонкі=|старонак=432|серыя=|isbn=985-11-0041-2|тыраж=10 000}}</ref>. Падаўлена войскам [[Геранім Фларыян Радзівіл|Гераніма Фларыяна Радзівіла]], удзельнікі жорстка пакараны.
 
== Перадумовы ==
Радок 13:
[[15 студзеня]] [[1744]] года Геранім Фларыян Радзівіл дзеля задушэння паўстання накіраваў у Крычаў значную колькасць войскаў на чале з палкоўнікам Пястжэцкім. Галоўныя сілы паўстанцаў у той час знаходзіліся ва ўсходняй частцы староства за ракой [[Сож]]. 18 студзеня паўстанцы падышлі да [[Крычаў|Крычава]] і атакавалі яго сіламі каля 2 тысяч чалавек, яны былі падтрыманыя беднатой гораду<ref name="энцык"/>. Аднак добра абучанае і ўзброенае войска, падтрыманае артылерыяй замка, вымусіла сялян адступіць. Больш за 100 сялян загінула, 500 паранена і 77 узята ў палон, з якіх толькі 3 засталіся жывымі: старац і 2 бурмістры, астатнія былі павешаныя або пасаджаныя на кол. Паўстанцы адступілі і каля вёскі [[Царкавішча]] стварылі новы лагер.
 
У новым лагеры атрад паўстанцаў стаў папаўняцца людзьмі і ў хуткім часе іх колькасць дасягнула каля 4000 чалавек<ref name="арлоў"/>. Быў распрацаваны план акружэння і асады замка, якую меркавалася распачаць 26 студзеня<ref name="энцык"/>. Пачуўшы пра такія намеры, Пястжэцкі вырашыў ударыць першы, ён нядаўна атрымаў падмацаванне з [[Себеж]]а і [[Горад Невель|Невеля]], у яго распараджэнні мелася 400 спрактыкаваных салдат.
 
У ноч перад асадай на лагер паўстанцаў нечакана напалі атрады Пятжэцкага. Захопленыя знянацку сяляне адступілі, пакінуўшы на полі бою больш за 200 забітых і шмат параненых, 176 чалавек, у тым ліку і некаторыя кіраўнікі паўстання, трапілі ў палон.<ref name="энцык"/>. У пачатку лютага 1744 паўстанне было задушана канчаткова, 60 паўстанцаў пасля бою былі жывымі пасаджаныя на калы ці павешаныя на круках і шыбеніцах.