Розніца паміж версіямі "Венецыянская рэспубліка"

др
выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB
др (→‎Спасылкі: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| (3) using AWB)
др (выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB)
 
 
== Гісторыя ==
Пасля падзення [[Заходняя Рымская імперыя|Заходняй Рымскай імперыі]] Венецыянскія астравы разам з астатняй Італіяй падпалі пад уладу караля [[Адаакр]]а, потым [[остготы|остготаў]] і, нарэшце, [[Усходняя Рымская імперыя|Усходняй Рымскай імперыі]]; нават пасля ўварвання [[лангабарды|лангабардаў]] яны заставаліся яшчэ пад уладай Візантыі. У 697 насельніцтва гэтай астраўной групы ўпершыню абрала пажыццёвую вышэйшую службовую асобу, названую [[дож]]ам (ад лацінскага – ''dux''). Трэці венецыянскі дож па просьбе рымскага папы абвясціў вайну лангабардам, аблажыў іх у [[Равена|Равене]] і, завалодаўшы гэтым горадам, перадаў яго пад уладу візантыйскага імператара. Аднак неўзабаве, гэты дож быў забіты суграмадзянамі ў сваім палацы, і пасада дожа была скасавана на пяць гадоў, але затым ізноў адноўлена ў сувязі з неабходнасцю мець ваеннага кіраўніка для абароны горада. Аднак галоўным органам выканаўчай улады ў Венецыі засталася гарадская [[Рада сарака]]. У часы бурнага палітычнага жыцця рэспублікі, у [[1172]] была заснаваная Вялікая рада, якая складалася з выбарных натабляў, і з тых часоў зрабілася вышэйшаю ўладай і значна абмяжоўвала магутнасць дожаў і сіньёрыі (урадавай калегіі з шасці радных). Агульны народны сход стаў склікацца толькі ў выключных выпадках, а ў [[1423]] быў адменены.
 
Крыжовыя паходы забяспечылі Венецыянскай рэспубліцы каласальны прырост багацця і магутнасці. Геаграфічнае становішча і палітычная беспрынцыповасць дазволілі венецыянцам атрымліваць выгаду з чужых войн і нажывацца за кошт пасрэдніцкага гандлю з варагуючымі адзін з другім бакамі. Венецыя стварыла моцны флот і яе гандлёвыя факторыі размяшчаліся па ўсім [[Міжземнамор'е|Міжземнамор'і]]. Венецыянскі дож [[Энрыка Дандала]] ў пач. 13 ст. з выгадай для Венецыі выкарыстаў крыжакоў Чацвёртага крыжовага паходу, накіраваўшы іх супраць ворагаў і гандлёвых супернікаў венецыянцаў, у абмен на правіянт і транспартныя паслугі. У выніку рыцары і венецыянскія маракі разграмілі важны венгерскі гандлёвы горад [[Задар]], а затым штурмам узялі [[Канстанцінопаль]], захапіўшы велізарную здабычу ў сталіцы [[Візантыя|Візантыі]]. Пры падзеле скоранай імперыі, венецыянцы атрымалі чвэрць яе тэрыторый і багаццяў, а таксама палову Канстанцінопаля. У валоданні венецыянцаў апынулася мноства грэчаскіх астравоў, правінцый і княстваў, якія распасціраліся ад Адрыятычнага да [[Чорнае мора|Чорнага мораў]], што дазволіла ім прыбраць да рук амаль увесь гандаль Еўропы з Азіяй. Тым не менш, Венецыя не змагла перашкодзіць падзенню [[Лацінская імперыя|Лацінскай імперыі]] ў [[1261]], пасля чаго візантыйскія імператары далі шырокія гандлёвыя прывілеі генуэзцам – асноўным супернікам Венецыі ў той перыяд.
 
З [[1256]] Венецыянская рэспубліка вяла з [[Генуэзская рэспубліка|Генуэзскай рэспублікай]] працяглую вайну з пераменным поспехам, аднак пасля 130-летняга змагання Венецыя здолела дамагчыся перамогі ў [[1381]]. Венецыянскія валоданні ў Еўропе працягвалі пашырацца. Да сяр. 15 ст., калі магутнасць Венецыянскай рэспублікі дасягнула сваёй вяршыні, яе тэрыторыя складалася з трох складовых частак: герцагства, якое ахоплівала горад Венецыю і найбліжэйшыя гарады ў Венецыянскай лагуне; кантынентальнай часткі, якая складалася з некалькіх абласцей Верхняй Італіі; марской часткі, якая ўключала [[Істрыя|Істрыю]], [[Далмацыя|Далмацыю]], часткова [[Албанія|Албанію]], [[Марэя|Марэю]] і [[Македонія, зямля|Македонію]], а таксама [[Кандыя|Кандыю]] (Крыт), [[Неграпонт]] (Эўбею) і іншыя астравы грэчаскага архіпелага. Нарэшце, удава апошняга кіпрскага караля [[Катарын Карнар|Катарына Карнара]] ў [[1489]] прадала Венецыянскай рэспубліцы востраў [[востраў Кіпр|Кіпр]]. З такой раздробненай тэрыторыяй і невялікім насельніцтвам, Венецыянская рэспубліка заставалася, тым не менш, першай марской і гандлёвай дзяржавай Міжземнамор'я да канца сярэднявечча.
{{Венецыя ў тэмах}}
{{Дзяржавы крыжакоў}}
 
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Венецыі|*]]
[[Катэгорыя:Італьянскія дзяржавы]]
[[Катэгорыя:Венецыянская рэспубліка]]
 
 
 
 
{{Link GA|cs}}
11 592

праўкі