Каўаі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
медыя
др вырашэнне неадназначнасцей using AWB
Радок 18:
Як і большасць асноўных астравоў, Каўаі ўдзячны сваёй назвай легендарнаму палінезійскаму мараходу Гаваілоа, якому прыпісваецца адкрыццё архіпелагу. Паводле падання, Гаваілоа назваў востраў у гонар свайго ўлюбёнага сына. Па іншых версіях слова ''каўаі'' значыла ''харчовы сезон''<ref>Pukui, Mary Kawena. Place Names of Hawaii. University of Hawaii Press. ISBN 0-8248-0524-0.</ref>.
 
Каўаі вядомы своеасаблівым дыялектам гавайскай мовы, якім дагэтуль карыстаюцца жыхары [[Нііхаў]]. Дыялект паходзіць з вострава [[Таіці]], адкуль на Гаваі эмігравала найбольш нядаўняя група палінезійцаў. Сучасная назва Каўаі утвораная на базе дыялекту вострава Гаваі, у той час як першапачатковая назва была Таўаі, а найбуйнешы горад называўся Тапаа.
 
На найранейшых картах капітана [[Джэймс Кук|Джэймса Кука]] востраў абазначаўся як Атуі (''Atoui'', і пазней ''Atooi''), што пасля стандартызацыі [[Гавайская мова|гавайскай мовы]] ператварылася ў Каўаі.
Радок 30:
== Эканоміка ==
 
Турызм з'яўляецца найважнейшым сродкам прыбыткаў Каўаі. Штогод на востраў прыяжджае больш за мільён турыстаў, даход ад якіх складае амаль траціну бюджэту.
 
У былым стагоддзі аснову эканомікі Каўаі складала вырошчванне [[Цукровы трыснёг|цукровага трыснёгу]], але гаспадарка заняпала ў сувязі з ростам кошту працоўнай сілы. У цяперашні час сельскагаспадарчыя землі ўжываюцца ў асноўеым пад вырошчванне буйной рагатай жывёлы.
 
Глеба на Каўаі надзвычай урадлівая, і выкарыстоўваецца для вырошчвання шэрагу культураў, такіх як [[гуава]], [[кава]], [[Манга, расліна|манга]], [[авакада]], [[папайя]], [[бананы]], [[карамбола]], [[ананас]] і інш.
 
[[en:Kauai]]
{{Гавайскія астравы}}
 
[[Катэгорыя:Гавайскія астравы]]
[[Катэгорыя:Заселеныя Гавайскія астравы]]
[[Катэгорыя:Астравы Аўстраліі і Акіяніі]]
 
[[en:Kauai]]